Госць (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
14 из 19
Вязень варухнуўся другi раз, i Дару з трывогай напружыўся. Араб павольна, нiбы ў сне, узнiмаўся на руках. Ён сеў на ложку i знерухомеў, не паварочваючы галавы да Дару, быццам да нечага прыслухоўваўся, напружыўшы слых. Дару не варушыўся, у галаве ў яго адно пранеслася думка, што рэвальвер застаўся ў шуфлядзе пiсьмовага стала. Лепш за ўсё дзейнiчаць трэба было адразу. Але настаўнiк усё сачыў за вязнем, якi гэткiм жа мяккiм рухам спусцiў ногi на падлогу, трошкi счакаў i пачаў павольна ўставаць. Дару ўжо збiраўся яго аклiкнуць, калi араб, гэты раз нармальнай хадою, раптам пайшоў. Надзвычайна цiха ён кiраваў да дзвярэй, што вялi пад паветку. Ён асцярожна павярнуў ручку, выйшаў i прычынiў за сабой дзверы, але не шчыльна, каб не бразнуў замок. Дару не варухнуўся. "Хоча ўцячы, - адно падумалася яму. - Ну i дзякуй богу!" Ён прыслухаўся. Курэй чуваць не было: значыць, той ужо быў на ўзгор'i. У гэты момант да настаўнiка даляцеў слабы гук, нiбыта лiлася вада, але ён так i не ўцямiў, што б гэта магло быць, пакуль араб не ўзнiк у дзвярах. Вязень акуратна зачынiў дзверы i зноў бясшумна ўлёгся на ложку. Тады Дару павярнуўся да яго спiнай i заснуў. Крыху пазней праз сон яму здалося, што нехта крадучыся ходзiць вакол школы. "Гэта мне снiцца, снiцца", - сказаў ён сабе. I спаў далей.
Калi ён прачнуўся, неба было чыстае. Праз незачыненае акно цягнула ядраным, халодным паветрам. Араб спаў. Цяпер ён скурчыўся пад прасцiрадлам i ляжаў з разяўленым ротам у поўным забыццi.
|< Пред. 12 13 14 15 16 След. >|