Госць (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
6 из 19
Але загад ёсць загад, i цябе ён датычыцца таксама. Яны, здаецца, пачынаюць варушыцца. Ходзяць чуткi, што неўзабаве будзе паўстанне. Так што ўсе мы, можна лiчыць, мабiлiзаваныя.
У Дару быў па-ранейшаму ўпарты выгляд.
- Слухай, сынку, - сказаў Бальдучы, - ты мне вельмi падабаешся, але ж ты разумей. Нас у Эль-Амёры нейкi тузiн, а вартаваць мы павiнны па ўсёй акрузе. Мне трэба вярнуцца. Мне сказалi даверыць гэтага шалахвоста табе i адразу вяртацца. Мы не маглi яго трымаць у сябе. Яны там, у ягонай вёсцы, пачалi хвалявацца i хацелi яго ў нас адбiць. Таму ты заўтра ж павiнен завесцi яго ў Тынгiт. Што такому асiлку, як ты, нейкiя дваццаць кiламетраў. А потым вернешся, i будуць у цябе зноў твае вучнi i спакойнае жыццё.
Было чуваць, як за сцяной пырхае i стукае капытамi конь. Дару глядзеў праз акно. Надвор'е прыкметна лепшала, па заснежаным узгор'i разлiвалася святло. Калi ўвесь снег растане, сонца запануе зноў i будзе гэтак жа палiць каменныя прасторы. I зноў дзень за днём спякотнае неба будзе сляпiць задушлiвым святлом самотны абшар, дзе нiчога не нагадвае пра iснаванне чалавека.
- Слухай, - сказаў настаўнiк i павярнуўся да Бальдучы, - а што ён такое зрабiў? - I раней, чым жандар разявiў рот, запытаўся: - Ён гаворыць па-французску?
- Не, нiводнага слова. Мы шукалi яго больш за месяц, але ён хаваўся. Гэты шчанюк забiў свайго стрыечнага брата.
- Ён супраць нас?
- Не думаю. Але хто iх ведае...
- За што ж ён забiў?
- Крэўныя справы, па-мойму. Здаецца, адзiн быў вiнаваты другому зерня. Але гэта яшчэ не пэўна.
|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|