Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 10 из 39

У глыбiнi кватэры побач з кухняй месцiлiся прыбiральня i невялiчкая каморка, якая насiла гучнае iмя душавой. Яна i сапраўды магла б замянiць сабой душавую, каб толькi паставiць у ёй душ, усталяваць яго вертыкальна i згадзiцца прымаць дабратворны струмень без нiводнага руху.

Надзвычай высокiя столi i цесныя пакоi надавалi гэтай кватэры выгляд дзiўнага набору амаль цалкам шкляных паралелепiпедаў, якiя з усiх бакоў складалiся толькi з вокнаў i дзвярэй, так што мэблi не было куды прыткнуцца, а людзi, якiя траплялi туды, адразу гублялiся ў пранiзлiвым яркiм святле i, нiбыта ў доследным растворы, плавалi ў гэтым пастаўленым на бок акварыуме. Апроч таго, усе вокны выходзiлi на двор, цi, дакладней, упiралiся на невялiкай адлегласцi ў вокны абсалютна такога ж суседняга будынка, за якiмi амаль адразу бачыўся яшчэ адзiн двор. "Гэта наш люстраны кабiнет", - узрадавана казаў Ёна. Паводле парады Рато спальню было вырашана размясцiць у адным з маленькiх пакояў, а другi павiнен быў прызначацца дзецям, якiя неўзабаве ўжо мелiся нарадзiцца. Вялiкая зала ўдзень служыла Ёну майстэрняй, а ўвечары i калi сям'я ела - ператваралася ў агульны пакой. Зрэшты, есцi можна было i ў кухнi, адно каб нехта - Луiза цi Ёна - згадзiўся рабiць гэта стоячы. Каб дапамагчы сябрам, Рато панавыдумляў мноства розных мудрагелiстых прыстасаванняў.

|< Пред. 8 9 10 11 12 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]