Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 11 из 39

Дзякуючы рассоўным дзвярам, адкiдным столiкам i раскладным крэслам яму ўдалося кампенсаваць нястачу мэблi i, адначасова, яшчэ больш павялiчыць дзiўны выгляд гэтай i без таго арыгiнальнай кватэры, ператварыўшы яеў сапраўдны куфэрак сюрпрызаў.

Але хутка пакоi напоўнiлiся карцiнамi i дзецьмi, i перад бацькамi паўстала пiльная патрэба падумаць пра новую перастаноўку. Да нараджэння трэцяга дзiцяцi Ёна працаваў у зале, Луiза вязала ў спальнi, а двое малых займалi апошнi, трэцi пакой, пераварочвалi там усё дагары нагамi i потым, як апантаныя, насiлiся па ўсёй кватэры. Цяпер жа, калi нарадзiўся трэцi, яму было вырашана аддаць адзiн закутак у майстэрнi, якi Ёна адгарадзiў палотнамi, утварыўшы нешта накшталт шырмы. Гэта дазваляла своечасова пачуць, калi дзiця пачынае галасiць, i адразу адгукнуцца на яго поклiч. Зрэшты, Ёну праз гэта турбавацца нiколi не прыходзiлася - першая каля калыскi заўсёды была Луiза. Яна не чакала, пакуль дзiця пачне крычаць, i заходзiла ў майстэрню загадзя, прычым рабiла гэта вельмi асцярожна i абавязкова на дыбачках. Ёну замiлоўвала такая далiкатнасць, але аднойчы ён паспрабаваў пераканаць жонку, што ён зусiм не такi ўжо чуллiвы i выдатна можа працаваць, нават калi яна будзе хадзiць нармальна i трошкi шумець. Луiза на гэта адказала, што, апроч усяго iншага, яе хвалюе i сон малога. Ёна быў зачараваны дабрынёю матчынага сэрца, што адкрылася яму так нечакана, i ад душы пасмяяўся са сваёй прамашкi. Ён не адважыўся прызнацца, што сваiмi засцярогамi Луiза перашкаджае яму больш, як тады, калi заходзiць не хаваючыся.

|< Пред. 9 10 11 12 13 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]