Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
2 из 39
I пакiнуў працу ў бацькавай друкарнi, каб цалкам аддацца жывапiсу. "Мне проста шанцуе", - казаў ён.
I ён сапраўды думаў: "Мне шанцуе ва ўсiм". Скрозь усё жыццё, якое толькi ён мог узнавiць у памяцi, ён паўсюль заўважаў, як спрыяў яму лёс. Ён адчуваў цёплую ўдзячнасць сваiм бацькам - перш за ўсё таму, што яны не вельмi зважалi на яго выхаванне i гэта пакiдала яму шмат вольнага часу на летуценнi; i па-другое - таму, што яны разышлiся з прычыны здрады. Прынамсi, такую падставу ў гэтым бачыў Ёнаў бацька. Ён, праўда, забыўся ўдакладнiць, што здрада гэтая была даволi незвычайная: ён проста не пераносiў дабрачыннасцi сваёй жонкi, якая, як сапраўдная святая ва плоцi, прыносiла сваё цела ў дар пакутнаму чалавецтву i не бачыла ў гэтым заганы. Але муж лiчыў сябе адзiным гаспадаром жончыных вартасцей. "Мне ўжо абрыдла бачыць, як жабракi настаўляюць мне рогi!" - крычаў гэты сучасны Атэла.
Такое непаразуменне памiж бацькамi аказалася выгадным Ёну. Яго мацi i бацька, вiдаць, недзе прачытаўшы цi проста пачуўшы, што iснуе мноства прыкладаў, калi ў разведзеных сем'ях вырастаюць забойцы або садысты, пачалi наўзахапкi песцiць сваё дзiця, каб у зародку вынiшчыць усялякую магчымасць такога жахлiвага вынiку. Чым менш выяўлялiся скуткi ўзрушэння, якое, на iх думку, мусiла адчуць пасля разводу дзiця, тым больш яны пачыналi хвалявацца: нябачныя раны - асаблiва глыбокiя! I кожны раз, калi Ёна быў задаволены сабою цi добра праведзеным днём, звычайнае хваляванне бацькоў даходзiла да шалёнай разгубленасцi.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|