Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 3 из 39

Знакi ўвагi падвойвалiся, i ўсе дзiцячыя жаданнi выконвалiся раней, чым хлопчык паспяваў iх выказаць.

Нарэшце, гэтая ўяўная бяда падаравала Ёну i адданага брата ў асобе яго сябра Рато. Ратовы бацькi часта запрашалi ў госцi маленькага лiцэйскага прыяцеля свайго сына, бо спачувалi хлопчыку ў няшчасцi. Iх жаласлiвыя прамовы абудзiлi ў сыне, здаравяку атлетычнага складу, жаданне ўзяць пад апеку гэтага хлапчука, лёгкiя поспехi якога ўжо тады захаплялi Рато. Захапленне i паблажлiвасць вельмi добра спалучалiся ў iх сяброўстве, якое Ёна, як i ўсё астатняе, прымаў з падбадзёрлiваю прастатой.

Калi Ёна без асаблiвых намаганняў скончыў вучобу, яму зноў пашанцавала. Ён паступiў на працу ў бацькаву друкарню, дзе заняў неблагое становiшча, а ўскосна - здабыў i прызванне мастака. Ёнаў бацька, найбуйнейшы выдавец у Францыi, меркаваў, што менавiта цяпер, падчас культурнага крызiсу, будучыня больш як нiколi належыць кнiзе. "Гiсторыя паказвае, - казаў ён, - што чым менш люд чытае, тым больш ён купляе кнiг". Зыходзячы з гэтага, рукапiсы, якiя яму прыносiлi, ён чытаў рэдка, а друкаваць iх цi не вырашаў, кiруючыся асобаю аўтара цi надзённасцю тэмы (i таму, што з гэтага пункту погляду адзiнай заўсёды надзённай тэмай быў секс, выдавец нарэшце спецыялiзаваўся). Клапацiўся ж ён толькi пра тое, каб аздабленне кнiгi было больш арыгiнальнае, а рэклама больш танная. Такiм чынам, адначасова з працай у аддзеле, якi займаўся чытаннем i рэцэнзаваннем рукапiсаў, Ёна атрымаў шмат вольнага часу, якому трэба было знайсцi нейкi ўжытак.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]