Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 4 из 39

Так ён i сустрэўся з жывапiсам.

Упершыню Ёна заўважыў у сабе такi нечаканы, але i неаслабны запал i неўзабаве ўжо цэлымi днямi аддаваўся маляванню. Хутка ён дасягнуў у сваiм новым занятку вялiкiх поспехаў, якiя далiся яму па-ранейшаму без намаганняў. Здавалася, нiшто iншае не цiкавiла яго, i Ёна ледзьве паспеў ажанiцца ў належным узросце: маляванне захапляла яго цалкам. Да людзей i абставiн, з якiмi яму даводзiлася сутыкацца ў будзённым жыццi, ён ставiўся заўсёды з зычлiвай усмешкай, i гэта вызваляла яго ад непатрэбнага клопату. Спатрэбiўся няшчасны выпадак, калi матацыкл, якiм занадта хвацка кiраваў Рато, везучы на заднiм сядзеннi свайго сябра, перакулiўся, i рука ў Ёны аказалася ў гiпсе, каб паранены небарака ад нуды i бяздзейнасцi зацiкавiўся нарэшце каханнем. I ў гэтым здарэннi Ёну бачыўся дабратворны ўплыў яго зоркi. Каб не аварыя, ён не выбраў бы часу разгледзець Луiзу Пулен так, як яна таго заслугоўвала.

Зрэшты, па думцы Рато, Луiза ўвогуле не была вартая ўвагi. Сам кароткi i каржакаваты, ён любiў жанчын высокiх i дзябёлых. "Не ведаю, што ты знайшоў у гэтай казурцы", - казаў ён. Луiза сапраўды была маленькая, смуглявая, чарнавокая i чорнавалосая, але затое ў яе былi вельмi зграбная постаць i прыгожы твар. Рослага, мажнага Ёну замiлоўваў выгляд гэтай малышкi, тым больш што яна была дзяўчына ўвiшная. Дзейнасць - вось што было прызваннем Луiзы. I гэта прызванне вельмi ўдала стасавалася з густам Ёны да iнертнасцi i ўсiх выгод, якiя з яе вынiкаюць.

|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]