Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 27 из 39

I хацеў бы маляваць усё жыццё, i ўночы,i ўдзень. Цi ж гэта не шчасце?" Рато пяшчотна глядзеў на сябра. "Але, - сказаў ён, - гэта шчасце".

Дзецi раслi, i Ёна радаваўся iх весялосцi i здароўю. Яны хадзiлi ў школу i а чацвёртай гадзiне вярталiся дамоў. Апроч таго, Ёна мог бачыцца з iмi ў суботу, калi яны прыходзiлi апоўднi, у чацвер i цэлымi днямi на працягу частых i доўгiх канiкул. Дзецi былi яшчэ не настолькi дарослыя, каб гуляць цiха i спакойна, але досыць жвавыя, каб у гульнях спрачацца, крычаць i смяяцца на ўсю хату. Iх даводзiлася супакойваць, ушчуваць, а часам дзеля выгляду даваць i пару плескачоў. Апроч таго, трэба было мыць iх бялiзну, ушываць гузiкi, i Луiзiнага часу на гэта ўжо не ставала. Праз вялiкую цеснату бацькi не маглi наняць пакаёўкi, нават такой, якая прыходзiла б толькi на дзень. I таму Ёна прапанаваў запрасiць на дапамогу Луiзiну сястру Розу, якая засталася ўдавой i жыла цяпер адна з дарослаю дачкою. "I праўда, - сказала Луiза, - з Розай клопату ў нас не будзе. Калi захочам, мы заўсёды зможам яе турнуць". Ёна быў рады, што праблема нарэшце вырашылася, бо гэта абяцала палёгку не толькi Луiзе, але i яго сумленню, якое не давала спакою мастаку, калi ён бачыў змэнчаную вечнымi клопатамi жонку. А палёгка сапраўды аказалася вялiкая, бо часта Роза прыводзiла з сабой i дачку. У абедзвюх было найдабрэйшае сэрца, ва ўсiм свеце няможна было б знайсцi людзей такiх бескарыслiвых i зычлiвых. Яны адразу кiнулiся дапамагаць маладой сям'i i, не шкадуючы часу, рабiлi, здаецца, нават немагчымае.

|< Пред. 25 26 27 28 29 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]