Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
26 из 39
Вось, каб знайсцi такую ўпэўненасць, яны i пачынаюць шукаць розныя доказы, крытыкуюць, ганяць. Гэта дае iм сiлу, гэта азначае ў iх пачатак iснавання. Усе яны вельмi самотныя!" Рато адно кiваў галавой. "Дай мне веры, - сказаў Ёна, я iх ведаю. Iх трэба любiць". - "Ну а ты, - сказаў Рато, - ты, значыцца, iснуеш? Ты ж нiколi нi пра каго не кажаш, што ён дрэнны". Ёна засмяяўся: "О, я часта думаю пра iх дрэнна. Але я не злапомны". Потым ён пасур'ёзнеў: "Не, я не ўпэўнены, што iсную. Але ў тым, што буду iснаваць, - перакананы".
Рато спытаўся ў Луiзы, што думае пра ўсё гэта яна. Луiза схамянулася, скiнула з сябе стому - Ёна мае рацыю: тое, што думаюць госцi, не так ужо важна. Важна толькi тое, што робiць Ёна. I яна добра бачыць, як замiнае яму ў працы дзiця. А яно ж расце, i хутка трэба будзе купiць канапу, якая таксама зойме месца. Што зробiш, пакуль яны не знайшлi большай кватэры! Ёна азiраў спальню. Вядома, гэта не iдэал, ложак тут занадта шырокi. Затое ўвесь дзень гэты пакой пусты. Ёна параiўся з Луiзай, тая задумалася. Прынамсi, тут ужо Ёну турбаваць не будуць - не адважацца ж госцi забiрацца на iхнi ложак. "А што думаеце вы?" - у сваю чаргу запыталася Луiза ў Рато. Той зiрнуў на Ёну. Ёна глядзеў на вокны суседняга дома. Потым падняў вочы да бяззорнага неба, падышоў да акна i завесiў шторы. Вярнуўшыся, ён усмiхнуўся Рато i моўчкi сеў побач. Луiза, у якой быў зусiм змардаваны выгляд, сказала, што iдзе ў душ. Сябры засталiся адны, i Ёна адчуў, як Рато падсунуўся блiжэй i ткнуўся яму ў бок плячом. Ёна не павярнуўся i толькi сказаў: "Я люблю маляваць.
|< Пред. 24 25 26 27 28 След. >|