Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 33 из 39

Неяк, у адзiн такi момант, ён пачуў, як нехта сказаў у яго за спiнай: "Ты бачыў? Ну i пыса!"

Ён хадзiў ужо толькi ў кварталы на самай ускраiне, дзе яго нiхто не ведаў. Там ён мог гаманiць i ўсмiхацца, да яго вярталася зычлiвасць, нiхто яго не распытваў. Ён завёў некалькi малапатрабавальных прыяцеляў. I асаблiва любiў кампанiю аднаго, што працаваў гарсонам у прывакзальным буфеце, дзе Ёна часта бываў. Аднойчы той запытаўся: "А чым вы наогул займаецеся?" - "Малюю". - "Што, маляр? Цi, можа, мастак?" - "Мастак". - "Вунь як! Няпростая справа", - адказаў гарсон. Болей яны не гаманiлi пра гэта. Але, думаў Ёна, справа няпростая, ды ён выкруцiцца, вось толькi знойдзе, як уладзiць жыццё.

Дзень за днём, чарка за чаркай, ён знаёмiўся з новымi людзымi, на дапамогу прыйшлi жанчыны. З iмi ён умеў шчыра пагутарыць, перад цi пасля ложка, а галоўнае - крыху пахвалiцца. Яны разумелi яго, нават калi i не надта давалi веры. Часам яму здавалася, што былая моц зноў вяртаецца да яго. I аднойчы, падбадзёраны адной такою сяброўкай, ён вырашыў пачаць усё спачатку. Ён вярнуўся дадому i зноў паспрабаваў працаваць у спальнi, балазе краўчыхi тады не было. Але ўжо праз гадзiну адклаў палатно, усмiхнуўся Луiзе, гледзячы на яе пустымi вачыма, i выйшаў. Увесь дзень ён пiў, а ноч правёў у сваёй сяброўкi, хоць быў, зрэшты, няздольны яе пажадаць. Ранiцай Луiза сустрэла яго ў смутку, яе твар увасабляў сабой жывы боль. Яна хацела ведаць, цi спаў ён з гэтай жанчынай. Ёна адказаў, што з гэтай - не, бо быў п'яны, але раней спаў з iншымi. I ўпершыню, з адчаем у сэрцы, ён убачыў такi твар у Луiзы, твар тапелiцы, на якiм адбiлiся здзiўленне i вялiкая пакута.

|< Пред. 31 32 33 34 35 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]