Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 34 из 39

Тады ён раптам уразумеў, што за ўвесь гэты час нават не думаў пра яе, i яму зрабiлася сорамна. Ён папрасiў прабачэння, цяпер з гэтым кончана, заўтра ўсё будзе зноў як раней. Луiза была няздольная штосьцi сказаць i адвярнулася, каб схаваць свае слёзы.

На другi дзень Ёна выйшаў з дому вельмi рана. Iшоў дождж. Ён вярнуўся прамоклы да касцей, цягнучы на сабе нейкiя дошкi. У вялiкiм пакоi за кавай сядзелi два старыя сябры, якiя прыйшлi яго наведаць. "Ёна мяняе дэкарацыi. Цяпер ён будзе маляваць на дрэве!" - сказалi яны. Ёна ўсмiхнуўся: "Зусiм не. Але я сапраўды пачынаю нешта новае". Ён прайшоў у маленькi калiдор, куды выходзiлi душавы пакой, прыбiральня i кухня. Там, дзе калiдор паварочваў, ён спынiўся i доўга разглядаў высокiя сцены, што ўздымалiся пад змрочную столь. Спатрэбiлiся лескi, i ён спусцiўся па iх да кансьержа.

Калi ён вярнуўся, у кватэры было яшчэ некалькi знаёмых, i яму давялося адбiвацца ад iх захопленых воклiчаў i пытанняў дзяцей, каб нарэшце дабрацца да канца калiдора. Жонка ў гэту хвiлiну якраз выходзiла з кухнi. Ёна паставiў лескi i моцна прыгарнуў яе да сябе. Луiза зiрнула яму ў вочы. "Прашу цябе, сказала яна, - не трэба пачынаць усё зноў". - "Не, не, - адказаў Ёна. - Я буду маляваць, я павiнен маляваць". Але здавалася, ён казаў гэта самому сабе, яго позiрк быў недзе вельмi далёка. Ён пачаў працаваць. Пасярэдзiне вышынi сцен ён збудаваў памост, i ў яго атрымалася нешта накшталт вузкiх, але глыбокiх i высокiх антрэсоляў. Адвячоркам усё было скончана.

|< Пред. 32 33 34 35 36 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]