Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
38 из 39
- "За што дзякуй?" - "За тое, што любiш мяне". - "Вось дык навiна!" - сказаў Рато i пайшоў.
Iншы раз, таксама ўвечары, Ёна клiкнуў Рато. Той падбег. Наверсе ўпершыню свяцiла запаленая газнiца. Ёна звесiўся з памоста. Твар у яго быў заклапочаны i ўсхваляваны. "Падай палатно", - сказаў ён. "Што гэта з табой? Схуднеў увесь, i выгляд у цябе, нiбы ў нейкага прывiда". - "Я апошнiмi днямi амаль што не еў. Але ўсё гэта лухта, трэба працаваць". - "Паеш спачатку". - "Не, не хачу". Рато прынёс палатно. Раней як знiкнуць на антрэсолях, Ёна запытаўся: "Як яны там?" - "Хто?" - "Ну, Луiза, дзецi". - "У парадку. Але каб ты быў побач, iм было б лепей". - "Я з iмi. Ты абавязкова скажы iм, што я заўсёды з iмi". I ён знiк. Рато падзялiўся сваiм клопатам з Луiзай. Тая сказала, што i сама ўжо непакоiцца некалькi дзён. "Што ж рабiць?.. Ах, каб я магла працаваць замест яго!" Яна засмучана зiрнула на Рато. "Я не магу жыць без яго", - сказала яна. У яе зноў быў твар той маладой дзяўчыны, якую Рато ведаў шмат гадоў назад. Ён здзiвiўся такой перамене. I раптам заўважыў, што Луiза пачырванела.
Газнiца гарэла ўсю ноч i назаўтра ўсю ранiцу. Усiм, хто б нi падыходзiў, Рато цi Луiзе, Ёна адказваў адно: "Не чапай мяне, я працую". Апоўднi ён папрасiў газы. Газнiца, якая ўжо пачынала курэць, iзноў загарэлася яркiм полымем i свяцiла да самага вечара. Рато застаўся абедаць з Луiзай i дзецьмi. Была поўнач, калi ён пайшоў развiтвацца з Ёнам. Ён падышоў да асветленых антрэсоляў, пастаяў нейкi час, але, так нiчога i не сказаўшы, пайшоў. Ранiцай наступнага дня, калi Луiза ўстала, газнiца яшчэ гарэла.
|< Пред. 35 36 37 38 39 След. >|