Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 36 из 39

Седзячы ў змроку i амаль што ў поўнай цiшы, якая параўнаннi з ранейшым вэрхалам здавалася спакоем магiлы цi пустэльнi,ён прыслухоўваўся да свайго сэрца. Гукi, якiя даходзiлi да памоста, цяпер ужо быццам не тычылiся яго, нават калi да яго нехта звяртаўся. Так бывае, калi самотнiк, заснуўшы ў сваiм сiратлiвым ложку, памiрае сярод ночы, а ўранку ў пустым доме пачынае назойлiва званiць тэлефон, дарэмна раздзiраючы паветра над глухiм нерухомым целам. Але Ёна жыў, ён слухаў цiшыню, што панавала ў iм, i чакаў. Ёна чакаў сваю шчаслiвую зорку, якая, яшчэ недзе схаваная, была ўжо гатовая ўзысцi зноў, узнiкнуць раптам ва ўсiм сваiм непарушным харастве i зазiхацець над марнасцю пражытых дзён. "Свяцi, свяцi, - казаў ён, - не пазбаўляй мяне свайго святла". Яна заззяе зноў, ён быў упэўнены ў гэтым. Але раней - трэба было яшчэ доўга i шмат разважаць: на шчасце, цяпер ён мог быць адзiн, не адасабляючыся ад блiзкiх. Яму трэба было нарэшце ўразумець тое, чаго ён ясна яшчэ не ўсведамляў, хоць заўжды адчуваў i заўжды маляваў так, нiбы яно было яму добра вядома. Ён павiнен быў нарэшце авалодаць гэтаю таямнiцай, бо яна, Ёна ведаў гэта, тычылася не толькi мастацтва. I таму ён не запальваў газнiцы.

Цяпер кожны дзень Ёна залазiў на антрэсолi. Госцi пачалi прыходзiць радзей, бо Луiза была заўсёды занятая i не магла шмат часу трацiць на размовы. А Ёна спускаўся толькi паесцi i потым зноў лез на сваё седала. Увесь дзень ён нерухома сядзеў у прыцемку. I толькi ўначы, калi жонка ўжо была ў ложку, таксама прыходзiў спаць. Праз некалькi дзён ён папрасiў Луiзу падаць яму сняданак наверх, i яна зрабiла гэта так клапатлiва, што Ёна нават расчулiўся.

|< Пред. 34 35 36 37 38 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]