Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
7 из 39
Мiж iншым яна загадзя паклапацiласязнайсцi - у самы разгар жыллёвага крызiсу - трохпакаёвую кватэру, у якой па прыездзе яны i асталявалiся. Потым, амаль адно за адным, яна нарадзiла двое дзяцей, хлопчыка i дзяўчынку, што было згодна з яе планам, якi прадугледжваў i трэцяе i быў неўзабаве выкананы - пасля таго, як Ёна пакiнуў выдавецтва, каб цалкам прысвяцiць сябе жывапiсу.
Зрэшты, абрадзiўшыся, Луiза ўвесь свой клопат аддавала ўжо толькi свайму, а пасля - сваiм дзецям. Яна часам яшчэ старалася дапамагаць i мужу, але часу ёй бракавала ўсё больш. I хоць яна шкадавала, што не можа дагледзець Ёну, як раней, рашучы характар не дазваляў ёй занадта зважаць на гэту прыкрую акалiчнасць. "Тым горай, - казала яна, - кожнаму свой варштат". Гэты выраз зачароўваў Ёну, бо, як i ўсе сучасныя яму мастакi, ён таксама хацеў лiчыцца за рамеснiка. Дык вось, рамеснiк аказаўся крыху занядбаны i вымушаны быў сам купляць сабе чаравiкi. Рэч гэта звычайная, але i ў ёй Ёна iмкнуўся бачыць толькi прыемны бок. Вядома, каб хадзiць па крамах, яму трэба было рабiць пэўнае намаганне, але аддзякай гэтаму была адна з тых гадзiн адзiноты, якая дазваляе па-сапраўднаму ацанiць сямейнае шчасце.
Аднак найбольш вострай з усiх праблем маладой пары была праблема жыццёвай прасторы, бо прастора, як i час, звужалiся вакол iх з аднолькавай хуткасцю. Нараджэнне дзяцей, новы занятак Ёны, цеснае памяшканне i сцiплы заробак, якi не дазваляў наняць большай кватэры, пакiдалi вельмi абмежаваную плошчу пад дзейнасць Луiзы i Ёны.
|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|