Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 6 из 39

Але Луiза мела рацыю, калi безапеляцыйна нагадвала яму адну з тых iсцiн, якiя засвоiла падчас свайго захаплення лiтаратурай: у сапраўднасцi мы нiколi нi пра штоне забываемся. Зорка яўна спрыяла Ёну, якi мог такiм чынам спалучаць у сабе без лiхога намеру вартасцi добрай памяцi з выгодамi няпамятлiвасцi.

Але найбольш яркiм агнём перлы Луiзiнай адданасцi зiхацелi ў будзённым жыццi Ёны. Гэты добры анёл пазбаўляў яго ад неабходнасцi самому купляць сабе абутак, вопратку, бялiзну - ад усяго таго, што кожнаму нармальнаму чалавеку пакарочвае днi i без таго нядоўгага жыцця. Яна самаахвярна прымала на сябе цяжар тысячы ўсялякiх хiтрасцяў, якiя ўтварае машына для марнавання часу пачынаючы з незразумелых квiткоў службы сацыяльнага страхавання i канчаючы вечна новымi пастановамi падатковай сiстэмы. "Безумоўна, - казаў Рато, - усё гэта добра. Але ж не можа яна пайсцi замест цябе да дантыста". Яна i не хадзiла, але тэлефанавала i дамаўлялася аб прыёме ў найбольш зручны час; яна займалася запраўкай Ёнавай малалiтражкi, здымала месцы ў гатэлях падчас адпачынку, дамаўлялася наконт вугалю, каб Ёну было чым палiць у сваiм хатнiм камiнку, сама купляла падарункi, якiя ён хацеў паднесцi, выбiрала i пасылала замест яго кветкi, а часам, калi яго не было дома, паспявала забегчы да яго на кватэру i заслаць ложак, каб перад сном Ёну не было пра што клапацiцца.

З такiм жа iмпэтам яна заняла ў гэтым ложку сваё месца, потым уладкавала ўсе фармальнасцi з мэрыяй, завяла туды Ёну (гэта здарылася за два гады да таго, як быў прызнаны яго талент) i наладзiла вясельнае падарожжа такiм чынам, каб можна было наведаць усе вартыя таго музеi.

|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]