Падзенне (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 10 из 117

Яны моляцца гэтым вычварным iнданезiйскiм бажкам, якiмi ўпрыгожаны ўсе iх вiтрыны, гэтым бажкам, якiя лунаюць цяпер па-над намi, раней чым учэпяцца, нiбы раскошныя малпы, за нейкую шыльду цi ступеньчаты дах, каб нагадаць гэтым самотным каланiстам, што Галандыя - не толькi гандлёваяЭўропа, але i мора - мора, якое вядзе да Сiпанга i да тых выспаў, дзе людзi памiраюць звар'яцелыя ад шчасця.

Але я зноў даю сабе волю, бачыце - зноў пачынаю абараняць. Ужо прабачце, калi ласка. Што зробiш, прывычка, васпане, прызванне! I апроч таго, мне вельмi хочацца растлумачыць вам, у чым дух гэтага горада, у чым сутнасць рэчаў наогул! Бо гэтая сутнасць - тут, вакол нас. Вы заўважылi, што канцэнтрычныя каналы ў Амстэрдаме нагадваюць колы пекла? Буржуазнага пекла, вядома, населенага кепскiмi снамi. Калi падыходзiш да яго звонку i пачынаеш праходзiць колы адно за адным, то заўважаеш, як жыццё з яго зладзействамi паступова гусцее, змрачнее на вачах. Тут мы ў апошнiм коле. У коле тых, хто... Га! Дык вы ведаеце? Халера, вас сапраўды не так лёгка класiфiкаваць. Значыць, вы разумееце, чаму я кажу, што менавiта тут сканцэнтравана сутнасць усiх рэчаў, хоць мы на самым ускрайку кантынента. Чуллiвы чалавек разумее такiя дзiвацтвы. Ва ўсякiм выпадку чытачы газет i юрлiўцы не могуць пранiкнуць далей, iм гэта край. Яны сцякаюцца сюды з усiх куткоў Эўропы i спыняюцца на палiнялым пяску вакол гэтага марскога залiва. Яны прыслухоўваюцца да сiрэн, марна iмкнуцца ўбачыць абрысы караблёў у тумане i потым зноў брыдуць уздоўж каналаў, да сябе. Прамоклыя пад дажджом, здранцвелыя ад холаду, яны заходзяць у "Мехiка-Сiцi", каб на ўсiх мовах свету папрасiць шклянку ядлаўцоўкi. Тут я iх i чакаю.

Ну што ж, да заўтрага, мiлы пане i дарагi мой суайчыннiк.

|< Пред. 8 9 10 11 12 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]