Падзенне (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 8 из 117

I потым глядзець, як яго павялi. Не будзем кiдацца ў крайнасцi, але, паверце, у гэтым свеце ўсё магчыма. Я ведаў, аднаго крыштальна чыстага чалавека, якi ўсiм сваiм нутром не прызнаваў недаверу. Гэта быў пацыфiст, прыхiльнiк неабмежаванай чалавечай свабоды, ён любiў непадзельнай любоўю ўсё чалавецтва i ўсiх звяроў на зямлi. Выбраная душа, гэта ўжо пэўна! I вось, калi пачалiся сучасныя рэлiгiйныя войны ў Эўропе, ён падаўся на вёску. I на парозе сваёй хаты напiсаў: "Адкуль бы вы нi прыйшлi, уваходзьце, вы тут - жаданыя госцi!" Хто ж, на вашу думку, адгукнуўся на гэта ласкавае запрашэнне? Фашысцкiя памагатыя. Яны ўвайшлi да яго, як у сваю хату, i выпусцiлi яму кiшкi.

О, прабачце, панi! Зрэшты, яна нiчога не зразумела. А як людна, га? I гэта нягледзячы на тое, што ўжо позна i некалькi дзён бесперастанку лье дождж. На шчасце, ёсць ядлаўцоўка, адзiны светлы праменьчык у гэтым змроку. Вы адчуваеце, як яна запальвае ў вас свой залацiста-жоўты агонь? Люблю вось так, вечарамi, хадзiць па горадзе i адчуваць, як ядлаўцоўка грэе мне кроў. Часам я магу хадзiць цэлую ноч i ўсё думаю, мару. Цi размаўляю сам з сабой. Вось як цяпер, ваша праўда. Але баюся, я вас ужо натамiў? Дзякуй, вы вельмi ласкавы. Я, ведаеце, увесь перапоўнены, досыць разявiць рот, i словы цякуць, цякуць... Бадай, мяне натхняе гэта краiна. Я люблю гэты люд, што кiшыць на ходнiках, зацiснуты ў вузкай прасторы памiж каналаў i дамоў, абложаны з усiх бакоў туманам, настылай зямлёй i морам, над якiм падымаецца пара, як над лугаванай вадой.

|< Пред. 6 7 8 9 10 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]