Падзенне (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 109 из 117

Адчынiце, калi ласка, акно, тут проста шалёная спёка. Але не надта шырока, мяне ўсё-такi трасе. Дык вось, думка сама простая i сама эфектыўная. Якiм чынам прымусiць усiх сядзець у вадзе, а самому тым часам грэцца на сонейку? Можа быць, узлезцi на кафедру, як гэта робiць большасць маiх славутых сучаснiкаў, i няславiць адтуль чалавецтва? Небяспечна, мой дружа, вельмi небяспечна! У адзiн вясёлы дзень цi, можа быць, ноч у зале пачуецца смех. I вы нават не паспееце апамятацца, як прыгавор, якi вы выносiлi iншым, нечакана зрыкашэцiць вам у твар i прычынiць яму даволi адчувальную шкоду. Дык што рабiць, скажаце вы? Ёсць адно генiяльнае выйсце! Я зразумеў, што пакуль не прыйшлi нашы настаўнiкi i не прынеслi сваiх мiлых розгаў, мы павiнны, як i Капернiк, разважаць у адваротным парадку. Толькi так можна дабiцца канчатковай перамогi. Калi ўжо няможна ўшчуваць другiх, каб адначасова не асудзiць сябе, трэба спачатку абвiнавацiць сябе i гэтым зарабiць права дакараць iншых. I калi ўсё роўна любы суддзя нарэшце робiцца пакаяльнiкам, дык лепей пачынаць з другога канца i спачатку выконваць ролю пакаяльнiка, а ўжо потым зрабiцца суддзёй. Вы сочыце за хадой маёй думкi? Выдатна. Але каб вам было болей наглядна, я раскажу, як усё гэта робiцца на практыцы.

Перш за ўсё я зачынiў сваю адвакацкую кантору ў Парыжы i пачаў вандраваць; я шукаў такога месца, дзе б можна было спынiцца пад чужым iмем i не мець нястачы ў рабоце.

|< Пред. 107 108 109 110 111 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]