Падзенне (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 44 из 117

Аднак хоць я i ставiў iх так высока, алесам карыстаўся iх паслугамi частей, чым служыў iм. Чым гэта растлумачыць?

Разумееце, сапраўднае каханне - надзвычайная рэдкасць, яно сустракаецца, можа быць, два цi тры разы на стагоддзе. А ўвесь астатнi час яго ролю выконваюць нуда або марнасць. Адным словам, я не быў Партугальскаю мнiшкай. Хоць гэта i не азначае, што ў мяне было халоднае сэрца. Наадварот - яно было вельмi пачуццёвае, i выбiць з мяне слязу было што раз плюнуць. Але ўся бяда ў тым, што гэтая пачуццёвасць, як i ўсе мае душэўныя парывы, была звернута да самога ж мяне. Я сказаў вам, што нiколi не любiў? Гэта няпраўда. У маiм жыццi была, прынамсi, адна вялiкая любоў - любоў да самога сябе. I калi паглядзець з гэтага пункту, то пасля некаторых, непазбежных у раннiм юнацтве трывог, я вельмi хутка ўсё ўразумеў: пачуццёвасць i толькi пачуццёвасць запанавала ў маiм iнтымным жыццi. Я паўсюль шукаў асалоды i перамог. I ў гэтым мне вельмi спрыяла мая камплекцыя, бо лiтасцiвая прырода не пакрыўдзiла мяне нiчым. Я ганарыўся такою сваёй перавагай i здабываў з яе максiмум задавальнення. Нават цяжка сказаць, што тут наталялася больш - мая прага да ўцех цi iмкненне да прэстыжу. Але зараз вы скажаце, што я зноў пачынаю хвалiцца. Я i не збiраюся адмаўляць, хоць, зрэшты, ганарыцца тут, сапраўды, няма чым, бо ўсё гэта чыстая праўда.

Калi ж казаць пра маю пачуццёвасць, дык яна ў мяне была такая высокая, што дзеля дзесяцiхвiлiннай любоўнай прыгоды я быў гатовы адмовiцца ад бацькi i мацi - няхай нават потым мне i давялося б горка пашкадаваць.

|< Пред. 42 43 44 45 46 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]