Падзенне (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 62 из 117

Я жыў у iлюзii, што памiж мной i людзьмi ёсць поўная згода, але на самай справе на мяне, усмешлiвага i няўважнага, з усiх бакоў сыпалiся стрэлы, папрокi, кпiны. I ў той дзень, калi я з трывогай ачуўся i да мяне вярнулася яснасць, усе раны адначасова адкрылiся на маiм целе, i я адразу страцiў былую моц. Увесь свет пачаў з мяне кпiць.

Такога не здолее вытрываць нiхто, апроч тых, хто не жыве (я маю на ўвазе мудрацоў). Адзiная абарона - злосць. I вось людзi спяшаюцца хутчэй асудзiць, каб не быць асуджанымi. А што вы хочаце? Думка пра сваю бязвiннасць - сама натуральная ў кожнага чалавека. Яна ўзнiкае ў яго iнстынктыўна, нiбы iдзе з самай глыбiнi ягонай iстоты. З гэтага пункту погляду ўсе мы падобныя да таго французiка, якi, трапiўшы ў Бухенвальд, упарта дамагаўся падаць скаргу на iмя пiсарчука, таксама з лiку вязняў, якi заносiў яго ў спiс зняволеных. Скаргу? Пiсарчук i яго таварышы пасмяялiся: "Дарэмна, галубе. Тут не скардзяцца". "Але, пане, зразумейце, - сказаў небарака-французiк, - у мяне асаблiвы выпадак. Справа ў тым, што я невiнаваты!"

Усе мы - асаблiвыя выпадкi. I ўсе мы да чагосьцi заклiкаем! Кожны хоча быць невiнаваты - любою цаной, нават калi дзеля гэтага спатрэбiцца абвiнавацiць усё чалавецтва i само неба. Вы мала пацешыце чалавека, калi пахвалiце яго за намаганнi, якiя зрабiлi яго такiм разумным або велiкадушным.

|< Пред. 60 61 62 63 64 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]