Падзенне (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 82 из 117

Але зноў натыкнуўсяна перашкоду ў самiм сабе. Гэты раз ёю аказалася печань i настолькi жахлiвая стома, што я i цяпер яшчэ не пазбавiўся ад яе. Так заўсёды: гуляеш у бессмяротнасць, а сам ужо праз некалькi тыдняў не ведаеш, цi здолееш неяк далiпець да заўтрага.

Я вымушаны быў адмовiцца ад сваiх начных подзвiгаў, i ўсё ж яны прынеслi мне пэўную карысць: жыццё цяпер не здавалася такiм пакутным. Стома, якая мучыла маё цела, загаiла многiя язвы ў маёй душы. Любая празмернасць памяншае кантакт з жыццём, а тым самым памяншае i пакуту. Насуперак агульна прынятай думцы, у распусце няма нiчога апантанага. Гэта ўсяго толькi доўгi сон. Вы, мусiць, заўважалi, што чалавеку, якi дужа пакутуе ад рэўнасцi, нiчога так не карцiць, як хутчэй пераспаць з жанчынай, якая, на яго думку, яму здрадзiла. Безумоўна, ён хоча яшчэ раз пераканацца, што яго дарагi скарб па-ранейшаму належыць яму. Iначай кажучы, ён хоча валодаць iм непадзельна. Але адразу пасля таго як ён авалодвае сваiм скарбам, яго рэўнасць цiшэе. Наогул, рэўнасць гэта плён фантазii, характарыстыка, якую раўнiвец дае самому сабе. Бо думкi, якiя ўзнiкаюць у яго самога ў падобных абставiнах, ён прыпiсвае свайму сапернiку. На шчасце, празмерныя ўцехi паслабляюць фантазiю, як i здольнасць даваць нейкiя характарыстыкi. Душэўныя пакуты згасаюць разам з мужчынскаю сiлай i не абуджаюцца, пакуль яна спiць.

|< Пред. 80 81 82 83 84 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]