Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 124 из 256

Тут было ветрана, але яму падабалася сядзець менавiта на гэтым хрыбце, бо адсюль на поўнач было далёка вiдно за межы яго ўчастка, а на поўдзень за возерам Т мора лясных верхавiн цягнулася аж да самага Сент-Элена. Ён пазiраў унiз, на чорную ваду возера ў снежным атачэннi, i раптам пачуў самалёт.

Ён назiраў, як самалёт паволi ляцiць над нiзкiмi шэрымi воблакамi, дробная iстота с лапамi качкi i крыламi малiнаўкi. Машына зрабiла круг над возерам, затым узяла курс на захад i пачала планiраваць.

Рой устаў.

- Не iнакш як адзiн з гэтых маленькiх гiдрапланаў, - сказаў ён трывожна.

Трывога яго нарастала, калi ён зразумеў, што самалёт вялiкiмi бясшумнымi кругамi iдзе на знiжэнне да возера Пiт-Пiт.

- Джэк, - паклiкаў Рой. - Дзе ты, Джэк?

Адказу не было.

- Джэк! - зноў паклiкаў ён.

Нарэшце з'явiўся, засопшыся, Джэк.

- Вось халера, а я толькi высачыў лася, - сказаў ён. - Мне здаецца, я загнаў яго ў той канец лесу. I што патрэбна ласю на гэткай вышынi? - Джэк гаварыў шэптам, узбуджаны сваiм адкрыццём значна больш, чым Рой. - А што ў цябе?

- Ты зiрнi на гэты аэраплан, - сказаў Рой.

Самалёт толькi што з'явiўся зноў.

- Ён сядзе на возера Пiт-Пiт, - сказаў Рой. - Калi Зел i Сахаты зараз у хацiне, яны не ўбачаць i не пачуюць яго. Здаецца, што iнспектар падкрадваецца да мяне з-за вугла. Раздабыў адну з машын лясной аховы. Глядзi туды, на возера Пiт-Пiт, бачыш, ён ужо планiруе.

- Усё адно, ты занадта далёка, каб дабрацца да хацiны раней за iх, сказаў Джэк. - Ты не паспееш папярэдзiць.

Рой стаяў, пазiраючы ўнiз на возера Т.

|< Пред. 122 123 124 125 126 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]