Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 125 из 256

Вецер прыбiваў да берага астраўкi рыхлага снегу, i, хоць пад iмi дзе-нiдзе блiскаў лёд, возера яшчэ не зусiм замерзла.

- На ўсходнiм канцы ў мяне застаўся вялiкi човен, - сказаў Рой. - Я схаваў яго там, калi пераправiўся да Iндзейца Боба. Калi я зараз хутка спушчуся ўнiз, дык магу што-небудзь выцiснуць з гэтага чоўна i прыплысцi да хацiны раней, чым яны заявяцца там.

- Ну, табе давядзецца папрацаваць на возеры Т, каб абагнаць iх. Так, папрацаваць давядзецца добра! - сказаў Джэк. - Але ты iдзi. I хутчэй. Сахаты i Зол, вiдаць, яшчэ там i нiчога не ведаюць. Калi iнспектар накрые iх, усiм вам хана. Хутчэй, Рой!

Але Рой ужо iмчаўся па схiле да далёкай унiзе вады. Сваю ношу ён скiнуў побач з Джэкам i зараз узрываў рыхлы снег, коўзаючыся па iм на крутым доўгiм схiле. Джэк не мог зразумець, як Рою ўдаецца трымацца на нагах, бо ён спускаўся вельмi хутка. Але Рой здолеў захаваць над самай зямлёй цэнтр цяжару свайго каржакаватага важкага цела i без прыгод скацiўся ўнiз да вады.

Каля таго месца, дзе ён схаваў човен, вада ўжо добра замерзла, i Рою давялося цягнуць човен па здрадным лёдзе да чыстай вады. Калi лёд пачаў трэскацца пад нагой, ён ускочыў у човен, вывеў яго з дробных iльдзiн i пачаў веславаць. Да гэтага часу ён ужо спацеў i знясiлеў, але рукi яго самi па сабе апускалi жоўтае вясло ў халодную ваду. Там, дзе яна была вольнай ад лёду, ён хутка слiзгаў уперад, але там, дзе шаўкавiсты лядок ужо ўкрыў паверхню, яму даводзiлася нацiскаць i тады чулiся крохкiя гукi ледзяных крышталiкаў, якiя крышылiся пад носам чоўна падчас кожнага ўдару вясла.

|< Пред. 123 124 125 126 127 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]