Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 126 из 256

Ён зразумеў, што рухаецца надта марудна. Знайшоўшы чарговую водмель, ён павярнуў да берага, хутка выскачыў з чоўна i зламаў сухую ялiнку, мёртвую i рудую, але яшчэ з iголкамi. У яго не было сякеры, каб ссекчы жывое дрэва, i таму ён замацаваў сухую елку памiж распоркамi, прывязаў яе раменнымi ўключынамi, а затым зноў стаў на калена i веславаў далей. Вецер ударыў у густую паверхню елкi, якая складала каля дванаццацi футаў, i човен адразу паплыў хутчэй. Пры спадарожным парывiстым ветры ён нёсся зараз з такой хуткасцю, што пад цяжарам елкi ледзь не чэрпаў носам бурлiвую ваду. Нават на падмерзлых участках ён рассоваў тонкiя льдзiны i не збаўляў хуткасць.

Рою ўдалося абысцi найбольш замерзлыя ўчасткi, але часам, калi лёд са скрыгатаннем сяiзгаў па афарбаваным брызенце бартоў, яму здавалася, што човен прабiты. Чым блiжэй падплываў ён да хацiны, тым больш дапамагаў яму вецер, i, iмкнучыся злавiць яго парывы цi прасоўваючы човен праз ледзяную плёнку, Рой ужо пачынаў спадзявацца, што паспее.

Ён з такой хуткасцю нёсся да скалiстага прычала, што яму давялося кiнуць вясло i паспрабаваць утрымаць човен, адвязаўшы елку, затым надзвычайнымi высiлкамi ён падняў яе тырчком i, захоўваючы раўнавагу падчас рэзкiх парываў ветру, вывеў ствол за борт i кiнуў убок, як дроцiк. Гэта яму ўдалося, але човен ледзь не перакулiўся i зачэрпнуў столькi вады, што адно вясло сплыло. Рой ледзь паспеў схапiць другое i хоць крыху затармазiў човен, тым самым аслабiў удар аб скалу.

Але ён спазнiўся.

|< Пред. 124 125 126 127 128 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]