Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 136 из 256

Ён не здагадваўся, што глыбока ў душы Рой па-ранейшаму турбаваўся пра Эндзi i Сэма, пра Сент-Элен i пра Джынi. Зараз гэтая турбота стала прыкметнай. Быццам гэта Джэк прынёс яе з сабой i быццам сам Эндзi з'явiўся разам з Джэкам. Прыход незнаёмых людзей часова адагнаў гэтую турботу, але Джэк спалохаў яго дыханнем Сент-Элена.

Хутка Джэк зразумеў, што на Роя напала маркота. У такiм настроi Рой быў слабы i безразважлiвы. Зел ужо тут, Мэрэй вось-вось з'явiцца, значыць, усё яшчэ iснуе небяспека, што яны ўгавораць Роя iсцi з iмi ў заказнiк. Адзiнай даступнай Джэку контрмерай было жаданне зноў зацягнуць Роя ў лес. Ён пачаў з размовы пра ласёў.

- Ведаеш, Рой, - сказаў Джэк, - я чуў, як гэты лось на хрыбце двойчы паклiкаў, як цяля, нiбыта чакаў, што яму адкажуць.

- Занадта позна для лася, - безуважна адгукнуўся Рой.

- А я табе кажу, што чуў, - настойваў Джэк.

- Ну калi чуў, значыць, клiкаў, - заключыў Рой.

Але тут размову пра лася падхапiў Ласон.

- I на самай справе, сёлета, здаецца, мала ласёў, - сказаў ён Рою. - Як на вашым участку?

- Малавата, - адказаў Рой. - Усяго становiцца мала.

Джэк, уласна, не гэтага хацеў, але наведвальнiкi яўна нечага чакалi ад Роя. Яны падхапiлi гэтую тэму i пачалi распытваць Роя пра дзiчыну, паляванне, але без вялiкага поспеху. Рой еў смажанiну i адказваў неахвотна. Нарэшце Бэрк перавёў размову ад становiшча дзiчыны на яе звычкi. Паволi i паступова ён уцягваў у гаворку i Роя.

|< Пред. 134 135 136 137 138 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]