Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 137 из 256

Пацiху, пакрысе Бэрк раскатурхваў яго, то жартам, то пакеплiваннем, i ўсё больш уцягваў яго ў сутнасць гаворкi. У ёй прыняў удзел i маленькi Зел Сен-Клэр, i менавiта ён пераважыў. Ён ляжаў на ложку Роя i нават не здаваўся такiм кволым, бо добра пад'еў.

- Дзiўна, - сказаў ён, пазiраючы чорнымi вачамi на бабровыя скуркi над галавой, - дзiўна, як адны жывёлiны трымаюцца адной самкi, а iншым быццам усё роўна, абы адарваць сваё дзе давядзецца.

- У лесе няма такога звера, якi трымаўся б адной самкi, - заявiў Рой.

- А бабёр, - запярэчыў Зел.

- Хiтры бабёр зусiм не такi прыкладны ў сямейным жыццi, як гэта звычайна лiчаць, - сказаў Рой.

- Ён прытрымлiваецца адной самкi, - настойваў Зел.

- Ён выбiрае сабе сяброўку, будуе хатку i клапоцiцца пра сяброўку i дзяцей, - сказаў Рой, - але, акрамя таго, начамi ён знiкае ў пошуках iншых самак. Мне надаралася лавiць старых самцоў на месцы сустрэчы, куды яны прыходзiлi шукаць чужых самак. Тое ж самае i скунс. Сваю самку ён пакiдае ў нары i iдзе шукаць iншую. Гэта праўда, мiстэр Бэрк? - спытаў Рой.

- Праўда, - адказаў Бэрк.

- Я вам i больш магу расказаць, такога вы, напэўна, не бачылi, - працягваў Рой. Ён папраўляў у печы дровы. Джэк, якi назiраў за iм, трохi супакоiўся. - У Калiфорнii я бачыў халастога бабра, старога халасцяка, якi збудаваў сабе хату i жыў у ёй адзiн. Хочаце верце, хочаце не, мiстэр Бэрк.

- Чаго толькi не бывае ў Калiфорнii, - згадзiўся Бэрк.

- Ты ж нiколi не быў у Калiфорнii, - сказаў Зел Рою.

Той нiбыта не пачуў заўвагi Зела.

- Альбо вазьмiце норку там, на захадзе. З усёй прынады прызнае толькi крутое яйка.

|< Пред. 135 136 137 138 139 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]