Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 138 из 256

А калi не сервiруеш ёй крутых яек, яна выпраўляецца на бераг акiяна i спакойна чакае, пакуль ён выкiне ёй рыбу на абед. Вось гэта мясцiны! - сказаў Рой. - Нават бабёр здольны заленавацца. Без вялiкай патрэбы нават плацiну не збудуе, не ўмее пракладваць пратокi. Жыве сабе побач з фермерамi i аб'ядае фруктовыя дрэвы. Ён мае там летнюю нару, зiмовую нару - i ўсё! Гэта праўда, бабёр жыве ў Калiфорнii прыпяваючы.

Усе засмяялiся, i Рой гучней за iншых.

- Хiба не так, мiстер Бэрк? - сказаў Рой.

- А калi ж ты быў у Калiфорнii? - дапытваўся Зел.

- Расстаўляў я там аднойчы пасткi, - сказаў Рой. - Залатая гата была лоўля!

Джэк часта чуў расказ пра калiфарнiйскую лоўлю Роя, але так i не мог вырашыць, верыць у гэта цi не. Адзiны раз, калi Рой на доўгi час пакiдаў Сент-Элен, быў цяжкi час крызiсу на пачатку трыццатых гадоў. Тады Рой знiк ажно на паўтара года. Вядома, ён мог быць i ў Калiфорнii, хоць Джэк меркаваў, што Рой проста працаваў на ферме дзе-небудзь у Мiчыгане, але быў занадта ганарлiвы, каб прызнацца ў гэтым.

- Вось я раскажу вам, што бачыў у адной бабровай хатцы, - сказаў Рой.

- Дзе? У Калiфорнii? - недаверлiва спытаў Зел.

- Не, тут на Чатырох Азёрах, некалькi гадоў таму, - адказаў Рой. - Неяк на свiтаннi я натрапiў на бабровую хатку i знайшоў у ёй старога бабра, якi хроп на ўсю акругу. - Рой прамовiў гэта так сур'ёзна, што ўсе паверылi яму, хоць i засмяялiся. Такiм чынам, размова скiравала ў вызначаны Бэркам напрамак.

|< Пред. 136 137 138 139 140 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]