Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
153 из 256
- Не ведаю, - сказаў Мэрэй. - Гледзячы, як пойдуць справы. Лавiць баброў цяжка, калi балота замерзне. Будзем там тыдняў восем-дзевяць.
Рой еў фасолю, падагрэтую для яго Скоцi.
- Калi хто-небудзь будзе наводзiць пра мяне даведкi, - сказаў ён Скоцi. кажы, што я тут паблiзу ў разведцы, скажам, у лесе, каля ўчастка Боба.
- I ўсё адно ты дзейнiчаеш няправiльна, Рой, - даказваў Скоцi. - Навошта тады законы пра паляванне, калi кожны будзе парушаць iх?
Гэта быў працяг iхняй нявырашанай спрэчкi, бо калi Скоцi шчыра паважаў закон i захапляўся iм, то Рой адносiўся да закону звысоку. Скоцi баяўся закону як маральнага кодэкса, Рой баяўся толькi пакарання згодна з законам. Яны не маглi сысцiся наконт гэтага, i Рой не меў настрою працягваць спрэчку звыклым для iх спосабам прыкладаў i пярэчанняў. Рой не адрознiваў у гэтым пытаннi невiнаватага ад вiнаватага, гэта не прыходзiла да яго само, i ён не дазваляў сабе задумвацца над гэтым. Калi закон парушаў Скоцi, ён пакутаваў, але калi яго парушаў Рой, сумленне ставiла пад сумненне сам закон, i ў гэтым выпадку ён не баяўся закону. Дрэнна было толькi тое, што ён парушаў уласныя iнтарэсы звералова. Якiм бы цяжкiм нi было паляванне ў Муск-о-гi, ён ведаў, як ведаў i Бэрк, i Скоцi, i любы звералоў, што пушныя заказнiкi - гэта адзiнае спадзяванне трапераў. Лавiць у iх было грахом для звераловаў, але становiшча склалася так, што Рою даводзiлася душыць у сабе гэта прафесiйнае сумленне. Ён дзейнiчаў так, як мусiў дзейнiчаць, i разважаць тут не было пра што.
|< Пред. 151 152 153 154 155 След. >|