Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 154 из 256



- Застаецца толькi спадзявацца, што цябе не зловяць, - такiм было апошняе слова Скоцi.

Рой пацiснуў плячыма i працягваў даядаць фасолю.

Раздзел дзесяты

Дарогу паказваў Мэрэй, але пракладваў сцежку i таптаў снег Рой. Згодна з указаннямi Мэрэя ён кiраваўся то на адзiнокую сасну, то на граду пагоркаў, то на карабельны гай, то ў далiну. Большай часткай нельга было абысцiся без плеценых канадскiх лыжаў, i на долю Роя выпадала сама цяжкая, знясiльваючая праца, але i ў гэтым выпадку два iншыя ледзь паспявалi за iм. Рой iмкнуўся наперад так, нiбыта адчай падганяў яго, i ногi яго iшлi самi, якiм бы глыбокiм нi быў снег. Мэрэй нёс сама цяжкi груз, у тым лiку большую частку пастак; нават гэтаму велiкану даводзiлася паскараць свой шырокi крок, каб паспець за Роем. Мэрэй iмкнуўся скарачаць дарогу, iдучы нацянькi, але Рой кожны раз выбiраў да таго ж i больш лёгкi варыянт i нi на хвiлiну не збаўляў тэмп.

- Ты, вiдаць, спяшаешся? - сказаў Мэрэй пасля двух дзён такой дарогi.

- Навошта губляць час? - адказаў Рой.

- Але ж часу ў нас дастаткова, - зазначыў Мэрэй.

- Гэта як сказаць, - запярэчыў Мэрэю Зел, але той нiяк не зрэагаваў. А iменна Зелу даводзiлася цяжэй за ўсё: Мэрэй неаднойчы ўжо выцягваў яго са снегу i нёс яго мех, пакуль ён трохi не дужэў, каб цягнуць груз далей. Але Зел усё адно быў за Роя. - Чым хутчэй мы туды трапiм i чым хутчэй выберамся, тым лепей для нас, - казаў ён.

Першыя тры днi яны iшлi прыкладна па прамой. Мясцовасць iм была добра знаёмая, i нiякiх адкрыццяў не прадбачылася.

|< Пред. 152 153 154 155 156 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]