Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 156 из 256



- Пастарайся вывесцi нас туды найбольш дакладна, - сказаў Мэрэй. - Якраз там мая хацiна. У канцы вунь таго азярца.

Гэты апошнi адрэзак шляху Рой правёў так, што ва ўсiх аж дух заняло. Яго прыспешваў яшчэ i звычайны азарт гонкi з дзённым святлом. Кожны крок у гэтай новай краiне прыносiў яму задавальненне, кожная цяжкасць была прыемнай. На гэтым апошнiм пераходзе давялося абыходзiць шмат лясных гушчароў i зараснiкаў, i хоць часцей за ўсё мэта паходу была схаваная, Рой прывёў iх проста да месца. Шлях гэты iм варта было добра запомнiць, бо яны не рызыкавалi пазначаць свой шлях, як бы цяжка нi было знайсцi яго пасля. Яны былi ў заказнiку, i чым менш слядоў заставалася пасля iх - тым лепей. Заказнiк не меў мяжы альбо iншых апазнавальных знакаў, але яны ведалi, што ён пачынаўся ад хрыбта Белых гор, i чым далей яны адыходзiлi ад хрыбта, тым больш паглыблялiся ў заказнiк. Да таго часу, як Рой вывеў iх глыбокай далiнай да ўказанага Мэрэем сасновага лесу, хрыбет Белых гор ледзь дымiўся вечаровай смугой далёка ззаду, а самi яны былi ў глыбiнi заказнiка.

- Вось тут i пачынаецца сама цяжкае, - сказаў Мэрэй, калi яны ўвайшлi ў лес. - Зараз мне трэба знайсцi свае прыкметы, - i ён пайшоў першы.

Нават малеча Зел узбадзёрыўся, i, калi напалоханая лань вылецела на iх з сасновых зараснiкаў i адскочыла ўбок, ён гукнуў:

- Глядзiце, як уцякае!

Рою было прыемна бачыць, як ажывае Зел.

- А ты не думаеш, што твой крык пачуе абходчык i за сотнi мiль адсюль? сказаў ён Зелу.

|< Пред. 154 155 156 157 158 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]