Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 158 из 256

Жоўтае аконнае шкло былоз трымплексу, i Мэрэй патлумачыў, што здабыў яго ў Скоцi, якi ў сваю чаргу адхапiў яго на нейкай звалцы ваеннай маёмасцi, ды так i не знайшоў, дзе яго скарыстаць. Печ, складзеная з камянёў i глiны, была шэдэўрам. У паглыбленнi сцяны быў змайстраваны ачаг з невялiкай печчу, i конусам быў складзены комiн, абшыты бляхай з бiдонаў. Рой адзначыў, што комiн, злеплены з камянёў i глiны, быў выведзены каля сама вялiкага дрэва так, што дым слаўся па ствале i рассейваўся, перш чым падняцца над лесам.

- Здаецца, ты сабраўся тут асесцi надоўга, - сказаў Рой.

- Так, гэта не на адзiн год, - адказаў Мэрэй. - Я думаю лавiць у гэтым заказнiку кожную зiму, ды i кожную вясну таксама, калi не перашкодзяць абходчыкi.

Сумненнi адносна Мэрэя, якiя прыгняталi Зела ўсе чатыры днi iхняга шляху, на час рассеялiся, калi ён убачыў хацiну, якая здзiвiла яго i выклiкала захапленне.

- Тут можна чакаць другога прышэсця, - сказаў ён Мэрэю, - i нiхто на свеце цябе не знойдзе, нават гэтыя боўдзiлы-абходчыкi.

Мэрэй скiнуў свой вялiзны цюк пастак i правiзii, i ён з грукатам упаў на падлогу.

- Ты не надта паплёўвай на гэтых абходчыкаў, Зел, - сказаў Мэрэй. - Яны вядомыя прайдохi. Пусцi iх па следу, i яны табе што захочаш знойдуць.

Рой падумаў, што Мэрэй знарок дражнiць Зела, але ў Мэрэя не было нiякага жадання адпомсцiць свайму надакучлiваму напарнiку альбо падсмейвацца. Ён казаў тое, што думаў, i гэта беспамылкова ўздзейнiчала на Зела Сен-Клэра.

|< Пред. 156 157 158 159 160 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]