Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 168 из 256

Ён бачыў гэта i па Мэрэю. Мэрэй быў паляўнiчы ад прыроды, у iм было мала ад звералова, i калi ён iшоў па гэтай краiне з ружжом у руках, гэта было апраўдана ўсiм: i яго няўрымслiвай галавой, i яго цвёрдым крокам, i яго моцнай рашучасцю забiць усё, што нi трапiць на мушку.

- Глянь, - раптам гучна зашаптаў Мэрэй.

Яны ляглi на зямлю за снежнай гурбай, як зайцы, што схавалiся ў канаве. Спераду i нiжэй, на ўскраiне замерзлага балота, паказалiся два вялiкiя цёмныя звяры. Яны былi напалову схаваныя за кустамi, але iх выдавала вялiкая рагатая галава.

- Ат, д'ябал! - узбуджана прашаптаў Рой. - Гэта ж лось са сваёй каровай.

Мэрэй ужо папоўз убок, каб вылезцi з валуноў i кустоўя, якiя перашкаджалi яму прыцэлiцца. Рой застаўся на месцы, аддаючы права дзейнiчаць Мэрэю.

Але не паспеў Мэрэй выстралiць, як лось, адчуўшы чалавека, iрвануўся цераз лёд у балота, ласiха за iм. Гледзячы на высока ўзнятыя рогi, Мэрэй зразумеў, што скачкi станавiлiся ўсё больш шырокiмi i хуткiмi. Але ласi былi занадта цяжкiя, лёд пад iмi трашчаў i ламаўся, амаль заглушыўшы першы безвынiковы стрэл Мэрэя. Яны ўжо мiнулi замерзлае балота, i, адколваючы вялiкiя кавалкi лёду, лось ужо выбiраўся з вады, калi грымнуў другi стрэл. Але Мэрэй цэлiўся не ў лася: блiжэй да яго была ласiха, якая яшчэ боўталася ў вадзе. У тое ж iмгненне лось рэзка павярнуўся, убачыў, што адбылося з самкай, i кiнуўся ў напрамку Мэрэя i Роя.

|< Пред. 166 167 168 169 170 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]