Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 169 из 256

Усiм сваiм масiўным целам ён урэзаўся ў замерзлае балота, нiбыта i не заўважыў яго, вялiзныя капыты ўздымалi фантаны белага раструшчанага лёду. Ён разбураў усё на сваiм шляху. Калi выбраўся на зямлю, ён без прыпынку кiнуўся на паляўнiчых, ламаў дрэвы, адкiдваў вялiкiя камякi снегу, з хуткасцю i злосцю шалёнага слана. Рой схаваўся за вялiзны валун, лёг на зямлю, i, калi лось пранёсся мiма, ён праз цяжкi грукат страшных капытоў пачуў гук стрэлу. Мэрэй прамахнуўся, грукат капытоў сцiх удалечынi, i тады яны ўсталi, трывожна азiралiся.

- Я яго адразу ж забiў бы, - сказаў Мэрэй, - але я не ведаў, куды ты адскочыш, i прытрымаў стрэл, аднак, думаю, я яго ўсё ж падстрэлiў. Вось дык махiна! - Марэй аж крычаў ад захаплення i, апераджаючы Роя, кiнуўся ў халодную ваду да вялiкай тушы, якая сцякала густой цёмнай крывёю на скрышаны лёд.

- Ну вось вам i мяса! - гучна крычаў Мэрэй.

Вядома, не мяса парушыла яго звычайную абыякавасць, i Рой гэта ведаў. Але, нягледзячы на гэта, Мэрэй страляў у ласiху таму, што мяса яе было больш прыемнае, чым у самца. На сваiм участку кожны паляўнiчы страляў бы, вядома, па самцу, бо звычайна ласiх бывае менш, але Мэрэй, нават калi б у яго быў свой участак, не прытрымлiваўся гэтых правiл. Для яго адна жывёлiна была варта другой.

- "Забаронена законам, - працягла прамовiў Рой, пераканаўшыся, што ласiха мёртвая, - паляваць, лавiць альбо iншым чынам знiшчаць самак аленя любога ўзросту".

Але Мэрэй яго не слухаў. Ён яшчэ цешыўся забойствам i рыхтаваўся разбiраць тушу. Трэба было спачатку выцягнуць яе на цвёрдую зямлю.

|< Пред. 167 168 169 170 171 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]