Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
170 из 256
Раўняючыся сiлай з жывёлiнай, якую ён забiў, Мэрэй схапiўся за вялiкую галаву, напружыўся i з дапамогай Роя зрушыў яе з месца, з цяжкасцю выцягнуў гэтыя трыста мёртвых кiлаграмаў на бераг i задаволена выцер успацелы твар мокрым рукавом.
- "Таксама забаронена законам, - нараспеў i на ўвесь голас працягваў Рой, - страляць цi iншым спосабам знiшчаць любога лася, якi плыве ў вадзе любога возера альбо ракi".
- Якi плыве! - паўтарыў Мэрэй. - Гэты дурны лось сам завёў сваю карову сюды. I яна засела. Iнакш я напэўна прамахнуўся б.
Рой засмяяўся.
- Але ўсё адно ты забойца, Сахаты! - сказаў ён.
Мэрэй не стрываў:
- А ты часам бываеш падобны на iнспектара ў паляўнiчых штанах.
Гэты абмен камплiментамi надаў iм добрага настрою, i яны пачалi разбiраць ласiху, пакуль яна яшчэ не астыла. Яны не клапацiлiся, каб разабраць яе па ўсiх правiлах, а толькi паднялi тушу на дрэва - ад ваўкоў i адсеклi ад задняй часткi добры кавалак на першы час. Калi закончылi гэта, вымылi акрываўленыя рукi ў палонцы i выправiлiся ў зваротны шлях. Яны пераможна пратоптвалi сабе сцежку ў снезе: ляжка ласiхi тырчала з заплечнага меха яе забойцы.
Iхняя ўзбуджанасць усё яшчэ не знiкла, i ўсю дарогу яны жартаўлiва перамаўлялiся, як раптоўна iхнюю бесклапотную балбатню перапынiў стрэл.
Яны знерухомелi.
- Гэта не Зел, - сказал Рой. - Надта далёка!
- I нашмат больш на поўнач, - задумлiва дадаў Мэрэй.
На поўнач - азначала, што стралялi ў глыбiнi заказнiка, значна глыбей, чым зайшлi яны самi.
|< Пред. 168 169 170 171 172 След. >|