Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 171 из 256



- Ну вось, - прамовiў Рой, якi ўсё яшчэ перажываў сваю радасную бесклапотнасць: - Гэта, вiдаць, нейкi абходчык адгукаецца на нашыя стрэлы, лiчыць, што стралялi свае. I нам зараз застаецца спакойна сядзець i чакаць, калi нас зловяць.

Пасля гэткай фiласофскай высновы яны працягвалi балбатаць, i iхняе шчаслiвае ўзбуджэнне не магла парушыць нават думка пра незразумелы стрэл. Яны шумна ўвалiлiся ў хацiну, але тут iх сустрэў злосны Зел Сен-Клэр.

Ён абрынуў на iхнiя галовы цэлую лавiну французскай i ангельскай лаянкi, абвiнавацiў абодвух у iдыятызме i злосных намерах, гаварыў, што абодва яны ўступiлi ў змову супраць яго, што яны ўцягнулi яго ў гэтую брудную справу i нагрузiлi ўсёй цяжкай працай, што яны падманваюць яго, хлусяць i яшчэ Бог ведае што.

Гэта засмуцiла Роя: ён бачыў, што Зел думае пра гэта сур'ёзна, а такiх важкiх i горкiх абвiнавачванняў Рою не даводзiлася чуць нi разу ў жыццi. Мэрэй дык проста паклаў свой ласiны кавалак на стол i пачаў рэзаць яго нажом, а косцi секчы сякерай, на папрокi Зела ён адказваў толькi асаблiва сярдзiтымi ўдарамi гэтай маленькай, але смяротнай зброi. Калi Мэрэй, нарэшце, адрэзаў кавалак, дастатковы для вячэры, ён падаў яго Зелу, тым самым моўчкi запрашаючы яго заняцца сваёй справай. I тут раптам Зел сцiшыўся i заплакаў ад прынiжэння. Ён схапiў мяса, шпурнуў яго ў сцяну i куляй выскачыў у марозную цемру. Мэрэй падняў мяса, вельмi марудна i старанна абцёр яго i паклаў на скавараду. Рой узяў вядро i пайшоў па ваду, а заадно зiрнуць, як там Зел. Зел сядзеў каля азярца i плакаў, як малое дзiця.

|< Пред. 169 170 171 172 173 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]