Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 172 из 256

Рой спакойна пасядзеў каля яго, а пасля сказаў:

- Хопiць, Зел. Тут холадна.

Зел пайшоў за iм i пачаў кухарыць i падаваць на стол, моўчкi i старанна. Калi ўсе ўжо наелiся сакавiтага i смачнага мяса, Зел, нарэшце, перапынiў маўчанне:

- А вы чулi той стрэл? - спытаў ён жаласлiва.

- Вiдаць, яшчэ адзiн галодны браканьер падстрэлiў сабе аленя на вячэру, разважна прамовiў Рой.

- А мне здалося, што гэта драбавiк, - зазначыў Мэрэй.

- А мо гэта Самсонава пушка? - выказаў меркаванне Рой.

- Не, - сур'ёзна запярэчыў Зел. - Ён нiколi не кiне Скоцi.

Рой усмiхнуўся з уласнага жарту, але адчуваў, што яму не хапае Скоцi i Самсона. Яму не хапала магчымасцi адзiн або два разы за сезон схадзiць да iх цераз раку, прадоўжыць спрэчку са Скоцi альбо не першы раз выпрабаваць надзейнасць iхняга сяброўства, падбухторваючы аднаго супраць другога.

- Люблю я Скоцi, - прамовiў ён. - Цяжка было б без яго Самсону.

Нiхто не падтрымаў гэткай праявы пачуццяў, i Рой выкiнуў гэта з галавы. Яму не хапала i Джэка: Джэка ў лесе, Джэка ў Сент-Элене альбо проста Джэка ў любой сiтуацыi. Пра гэта таксама варта было забыцца, i Рой са здзiўленнем пераканаўся, што яму гэта ўдаецца лёгка. Тут усё на свеце некуды адступала. Рой нiбыта пераступiў, нарэшце, мяжу, i ў вялiкай адзiноце гэтага жыцця мiнулае пачынала адлушчвацца ад сённяшняга. Мiнулае можна было згадваць i нават сумаваць па iм, але сапраўднае было вакол яго. Нават прымiтыўная хацiна здавалася не такой i дрэннай, калi ў ёй спрачалiся.

|< Пред. 170 171 172 173 174 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]