Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
173 из 256
Калi Зел паводзiў сябе больш спакойна, а Мэрэй больш чалавечна, i ў гэткiм невялiкiм прыстанiшчы было дастаткова прасторна i ўтульна. Усё гэта было часцiнкай сапраўднага, i Рой адчуваў, што варта дастойна пражыць i гэтае жыццё. Шторанiцы, i з кожным днём усё мацней, ён жыў асалодай, як будзе iсцi вакол возера, уверх па хрыбтах i куды-небудзь убок, наўздагад. Пакуль рухалiся яго ногi, ён быў шчаслiвы, i Джэк, i Скоцi, i Самсон, i Эндзi былi з iм як успамiн дзяцiнства; ён памятаў iх выразна, але з яго жыцця яны сышлi.
- Як справы з бабрамi? - спытаў у яго аднойчы ранiцай Мэрэй, калi збiраўся ў звыклы паход. - Усё яшчэ хапае?
- Ледзь спраўляюся з iмi, - адказаў Рой.
Мэрэй усмiхнуўся:
- Ну што ж, значыць, хутка напакуем мяхi i назад?
Рой ведаў, што Мэрэй хiтруе, але не паддаўся на гэта. Рой не спяшаўся ў зваротны шлях. У яго адчаi была i свая стомленая задаволенасць, прыняцце няшчасця, нават пэўная лёгкасць ад таго, што магутны лёс адразу вырашыў усе яго сумненнi. Раней Рой нiколi не мiрыўся з уварваннем лёсу ў яго жыццё, але цяпер непазбежнасць давала магчымасць глядзець на сябе збоку, здымала цяжар што-небудзь вырашаць i рабiць. Ён нават мог уявiць сабе Эндзi i Джынi i маляваць малюнак свайго вяртання ў Сент-Элен.
Эндрус, вядома, зазлуе. Часамi на яго не было супынку, i колькi разоў хлапчуком Рой зазнаваў на сабе цяжар яго кулака i ўдары галавой, якiмi Эндзi частаваў яго падчас прыступу шаленства. Праўда, Эндзi звар'яцее. Ну i што? Што ён скажа? Рой ледзь не засмяяўся.
|< Пред. 171 172 173 174 175 След. >|