Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 204 из 256



Чатыры мiлi ён не змог адолець i, не прайшоўшы i трох, скiнуў сваю ношу на снег, выцягнуў з яе спальнiк i вырашыў, што ранiцай не ступiць i кроку. Хай прыходзiць iнспектар. Хай будзе што будзе. Памiтусiўся, i хопiць. Лёгка хацець прыстанiшча ў Сент-Элене, калi яно магчыма, але зараз гэта недасягальная мара. Занадта высокая цана за ганьбу, якая яго чакае. Не, хопiць! I ён дазволiў сабе вялiкую раскошу: больш не трэба будзе думаць пра Сент-Элен, сустракацца з Эндзi, не давядзецца пераносiць усё тое горкае i пакутлiвае, што падрыхтавана яму ў канцы гэтага шляху. Заўтра iнспектар можа з'явiцца i забраць яго; заўтра ён гатовы прыняць усё: цяжар жыцця, паражэнне, якое яго аблегчыць, i яго канец.

Апошнiм намаганнем ён расклаў спальнiк i, як толькi залез у яго, заснуў, неверагодна стомлены.

Раздзел пятнаццаты

Снег пайшоў пад ранiцу, калi Рой яшчэ спаў, i снег не разбудзiў яго. Снегам занясло спальнiк, яго выпрастаныя рукi, нават твар i ўсю галаву, а ён усё спаў, пакуль не развiднела. Тады ён расплюшчыў вочы i сеў.

- Iдзi, снег, iдзi! - закрычаў ён. I яшчэ раз, i яшчэ.

Ён строс снег з шапкi i ботаў, якiя паклаў пад галаву, абуў iх i быў гатовы ў дарогу. Яго кароткiя ногi гатовы былi таптаць снег, усё яго цела было гатова да пераходу, якi павiнен быў раз i назаўсёды адрэзаць яго ад пагонi. Ён не губляў часу на яду. Пажаваў кавалак смажанага зайца, закiнуў свой занесены снегам мех за спiну, высмаркаўся проста ў снег i адразу ж стаў на лыжы.

Рой ведаў, што яшчэ далёка не ўцёк ад небяспекi. Спаў ён доўга, i патрулi маглi быць у яго за спiною, дастаткова блiзка, каб выявiць яго сляды яшчэ да таго, як iх зацярушыць снег.

|< Пред. 202 203 204 205 206 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]