Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 205 из 256



На першы хрыбет ён падымаўся вельмi асцярожна, заклапочаны тым, каб вызначыцца на мясцовасцi пасля сляпога начнога пераходу. Свае назiраннi ён рабiў пад прыкрыццём бярозавага зараснiку, i яго сэрца радавалася ад снежнай смугi, белага палатна на схiлах, радавала яго i нiзкае цяжкае неба, невыразны i засмужаны гарызонт.

- Ну, дзе ж вы, паляўнiчыя? - у захапленнi крыкнуў ён.

Яму хацелася крычаць iм: дзе вы-ы? Дзе дзеўся ўвесь ваш закон i парадак? Чатыры чалавекi i ўсе iх палявыя бiноклi i шыкоўны рыштунак i правiзiя - усё гэта зараз было непатрэбнае. Адзiнае, што магло яго знайсцi i загнаць, гэта самалёт, але ў такое надвор'е i гэта малаверагодна, у такое надвор'е ён мог не баяцца, што яго заўважаць - цi то з неба, цi то з зямлi. Сама добрае надвор'е для лiсы, казаў ён, i лiса схавае сляды.

Зараз ён дакладна ведаў, што яму рабiць. Ён павярнуў проста на ўсход, iдучы паралельна курсу, якога трымаўся да гэтага. Ён ведаў, што патрулi абшукаюць увесь раён, дзе згубяць яго след, але цi дадумаюцца яны вяртацца назад, каб лавiць яго ў сябе за спiной? Ён гэта ведаў i на гэта разлiчваў i працягваў заблытваць след, iдучы проста на ўсход, нават без намёку на паўднёвы напрамак. Ён iшоў так усю ранiцу, яго адноўленая энергiя грэбавала стомленасцю ног, лыжы былi нiбыта крылы на задубелых халодных нагах. Ён iшоў з максiмальнай хуткасцю да той пары, пакуль не адчуў, што яго надзейна абараняе снег - снегапад, якi ўсё мацнеў i заносiў яго сляды, як толькi з iх сыходзiлi лыжы.

|< Пред. 203 204 205 206 207 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]