Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
206 из 256
Зараз ён сапраўды спяшаўся, бо ведаў, куды iдзе, i хацеў скарыстаць усе шанцы. Ён iмкнуўся скарацiць дарогу, iшоў па адкрытай мясцовасцi, гэтаму спрыяла дрэнная бачнасць. Ён ведаў, што адарваўся ад праследвальнiкаў, i спакойна пайшоў нацянькi па замерзлым ручаi, разлiчваючы трапiць на возера i далей на карацейшую дарогу да далёкiх хрыбтоў Муск-о-гi. Шлях па ручаi быў круты, але гэта было толькi дадатковай праверкай яго майстэрства ездзiць на лыжах, адным з тых дробных выпрабаванняў, якiя толькi падбадзёрвалi яго. Цяжар меха прыгiнаў яго да зямлi, але ён не ўпаў i не пайшоў больш павольна.
Ручай ужо станавiўся шырокiм перад упадзеннем у возера, i па характары вусця ён бачыў, што вясной гэта паўнаводны, бурлiвы паток. Хоць гэта i павiнна было перасцерагчы яго, ён працягваў iсцi проста па ручаi ў возера. Занадта позна ён заўважыў палонку на водмелi, куды пад вуглом упадала другая замерзлая рэчка. У тое ж iмгненне ён адчуў, што лёд пад iм прагiнаецца. Калi лёд трэснуў, ён яшчэ спрабаваў збочыць, але зразумеў, што ўсё гэта дарэмна: лёд раскалоўся i праглынуў яго. З задушаным крыкам ён з размаху стукнуўся аб край лёду i адчуў, як холадам сцiснула галаву.
Апускаючыся на дно, ён зразумеў, што не выплыве, калi не здолее вызвалiцца ад мяха. З усiх сiл стараючыся дастаць нож, ён боўтаўся, адчуваючы, як ледзяная вада ахоплiвае ўсё яго цела, цесна абдымае неверагодным холадам. Дастаць нож не ўдавалася, не было часу. Ён выпусцiў з рук ружжо, i гэта быў зараз яго адзiны ўсвядомлены ўчынак, хоць ён i ведаў, якi гэта смяротны грэх.
|< Пред. 204 205 206 207 208 След. >|