Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
207 из 256
Смех сяброў-паляўнiчых гучаў у ягоных вушах, калi ён нарэшце прабiў галавой ледзяную плёнку i шумна выдыхнуў з лёгкiх паветра.
Ён трымаўся за лёд i разважаў, як яму вылезцi з вады з мехам на плячах i з лыжамi на нагах. Ахвяраваўшы ружжом, ён не хацеў ахвяраваць i пушнiнай. Марудзiць было небяспечна, але ён уважлiва даследаваў моц лёду. Затым павярнуўся да яго краю спiной, каб мех аказаўся на лёдзе, i вызвалiў рукi. Адштурхнуўшы мех далей ад палонкi, ён сам выкацiўся на лёд, быццам мокры цюлень на лыжах. Ляжаў на лёдзе i асцярожна падштурхоўваў перад сабой мех, так ён дабраўся да моцнага лёду. Тады ён дастаў сякеру i, пакiнуўшы мех на беразе, кiнуўся да блiжэйшых дрэваў. Яму было так холадна, што, здавалася, ногi вось-вось хруснуць i адломяцца. Усё цела бiлi дрыжыкi.
Васьмi такiх хвiлiн было дастаткова, каб забiць чалавека, i Рой ведаў, што бегчы далёка няма калi. Ён адразу прыкмецiў сярод дрэў лепшае палiва - стары дупляны корч, сухi i трухлявы. Ён захапiў на распалку сухi пiхтавы сук, знямелымi рукамi падцягнуў яго да карча, раскалоў i расшчапiў корч i запалiў пiхтавы сук васковай запалкай са сваёй воданепранiкальнай запалачнiцы. Пiхта загарэлася, смала ўспыхнула, пырснула ва ўсе бакi, i корч адразу ахапiла полымя. Рой стаяў блiзка да агню, зрываў сваё адзенне i адчуваў, як полымя лiжа яго твар. Калi абгарэў сук, полымя апала, але пачаў разгарацца корч, i Рой стаяў выцягнуўшы да яго рукi.
|< Пред. 205 206 207 208 209 След. >|