Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
208 из 256
Адна рука пацяплела, ён яшчэ пашчапаў ахоплены агнём корч i, калi агонь успыхнуў мацней, убачыў, што на руках гараць валасы. Цяпла ён амаль не адчуваў, але адчуў пах гарэлага мяса i тады зiрнуў на ногi, якiя былi амаль што ў агнi. Тлушч выступiў на скуры i сцякаў па лытках, станавiўся пухiрамi i шыпеў, як сала на ражне. Ён хуценька адступiўся i павярнуўся да агню спiной.
Ён ведаў, што скалечыў сабе ногi. Было недаравальным глупствам стаяць так блiзка ад агню, але вернутае цяпло было варта таго. Ён нагнуўся i пакачаў адзенне па снезе, каб выцiснуць з яго хоць крыху вiльгацi, а затым устаў i, стоячы голым на снезе, засмяяўся:
- Вось каб зiрнуў на мяне зараз iнспектар!
I дадаў, назiраючы за тым, як ад агню падымаецца струмень дыму:
- Эх, iнспектар, iнспектар!
Iнспектар i яго патрульныя, верагодна, заўважаць гэты дым, i Рой ведаў, што зноў страчана яго перавага. Ён не мог спяшацца, бо яму патрэбен быў час, каб пацяплела цела i адзенне. Ён разлiчыў, што на гэта спатрэбiцца рэштка дня i ўся ноч, але выходзiць трэба вельмi рана.
Пакуль яшчэ было светла, ён галяком зрабiў некалькi кароткiх адлучак, каб набраць палiва i падцягнудь мех. Вада не трапiла ўнутр меха, i там знайшлiся сухiя шкарпэткi, сухi быў i спальнiк. Ён залез у яго, уладкаваўся каля самага агню i спаў прыхваткамi, часта прачынаўся, каб падкiнуць дроў у агонь.
Яшчэ да свiтання ён выбраўся ў дарогу. Па мяккiм снезе iшоў настойлiва, але павольна. Цяжкi шлях, хмурны, марудны i цяжкi. Снег перастаў, i патрулям было лёгка высачыць яго ад месца начлегу, але ён упарта i панура цягнуўся да блiжняй хацiны ў Муск-о-гi.
|< Пред. 206 207 208 209 210 След. >|