Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
209 из 256
Калi ён можа iсцi,нягледзячы на абадраныя, пакрытыя пухiрамi ногi, здубянелае цела, усё большы голад i знясiленне, тады ён усё ж выжыве. Зараз яго мала непакоiла, зловяць яго патрулi цi не. Яму былi патрэбны цяпло i сховiшча. Яму патрэбна было чалавечае жытло, каб схавацца ад суровай раз'юшанай прыроды.
Раздзел шаснаццаты
Ён ужо амаль трацiў прытомнасць ад слабасцi, i ў яго з'явiлася думка, што прыйшоў канец, як раптам ён убачыў на сцежцы Iндзейца Боба. З'яўленне iндзейца яго ўразiла, як уразiла б усё знаёмае, бо ўвесь свет нiбыта адышоў ад яго пасля трох дзён напаўмеханiчнага слiзгання па снезе i прытоптвання снегу. Свядомасць была амаль што выцеснена пакутлiвай аднастайнасцю гэтага вымушанага прасоўвання наперад крок за крокам, дзень за днём. Але з'яўленне на сцежцы Iндзейца Боба было такiм рэальным, што прывяло да вяртання i iншых рэальнасцей, у тым лiку i ўласнага знясiлення i адчаю. Калi ён паспрабаваў спынiць свае апухлыя вочы на высокай фiгуры iндзейца, дык ледзь не ўпаў.
- Я i думаў, што гэта ты, - сказаў яму Боб.
Рой ледзьве пачуў яго словы.
- Хэло, Боб! - сказаў ён i захiстаўся на сваiх лыжах. Мех прыцiскаў яго да зямлi i разломваў яму спiну.
Боб не быў упэўнены, што Рой не п'яны. У Роя быў выгляд сапраўды п'янага.
- Што з табой, Рой? - спытаў Боб. - Табе дрэнна?
- Так, Боб. Так, так, дрэнна. Правалiўся пад лёд. Некалькi дзён таму. А цi далёка да хацiны на Чатырох Азёрах?
- Некалькi мiль, - сказаў Боб i падняў мех Роя. - Вызваляй рукi, - сказаў ён, - i iдзi за мной.
|< Пред. 207 208 209 210 211 След. >|