Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 210 из 256



Рой паслухаўся, i, калi груз быў зняты з плячэй, яму стала яшчэ цяжэй трымацца на нагах. Зараз у гэтым амаль не было сэнсу.

- Пайшлi, Рой, - прапанаваў Боб. - Не адставай!

- Iдзi, - сказаў ён Бобу. - Iдзi, а то я ўпаду i памру.

Iндзеец узвалiў на свае плечы яго вялiзны мех i пачаў пракладваць сцежку, спачатку павольна, але затым прыспешчваючы крок. Калi Рой падаў, Боб не падымаў яго, а толькi чакаў, каб ён сам устаў, ведаючы, што сама нязначная дапамога можа даканаць Роя. Рой i сам добра ведаў гэта, але ўсё адно сварыўся, што Боб не дапамагае яму, i даходзiў да шаленства, што той не звяртае ўвагi на яго сварку.

Боб вёў яго сама лёгкiм шляхам, якi быў i сама доўгiм, але Рой валокся амаль механiчна, нiбыта яго прыцягваў магнiт. Ён зноў страцiў усялякае адчуванне рэальнасцi, яго абуджалi толькi пакутлiвыя спускi на лыжах. Ён бачыў перад сабой дзве доўгiя нагi ў руху, i яны вялi яго ўжо за межамi ўсялякай вынослiвасцi. Калi ногi, нарэшце, спынiлiся, перад iмi ўзнiклi абрысы ягонай хацiны на Чатырох Азёрах. У яго яшчэ хапiла сiлы скiнуць з ног лыжы i перакулiцца цераз парог, але калi ён бразнуўся на бярозавы ложак, апошнi атам яго энергii быў зрасходаваны i ён адразу правалiўся ў глыбокi сон.

Рой заўсёды жыў у свеце рэальнага, i пячатка падсвядомага не пакiнула на iм свайго кляйма. Але гэтай ноччу падсвядомасць, нiбыта наганяючы страчаны час, адразу паквiталася з выразнасцю яго думак. Рэальныя падзеi апошнiх дзён i нерэальны свет кашмараў сплялiся ў адзiн балючы клубок.

|< Пред. 208 209 210 211 212 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]