Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
38 из 256
Дзюкэн на справе перакананы, што крэдыт зусiм не азначае безнадзейнага доўгу: пры належным кантролi гата проста выгаднае ўкладанне грошай. У аперацыях з траперамi яму было забяспечана вяртанне пазыкi ў выглядзе пушнiны. Ён гарантаваў сябе ад рызыкi, стаўшы прадстаўнiком пушной кампанii, да якога траперы ўсё адно былi вымушаны зносiць сваю пушнiну за даўгi. Iнакш iм не атрымаць нiякiх прадуктаў з крамы Пiта Дзюкэна, а таксама i ад двух iншых крамнiкаў гарадка. Але гэтая сiстэма распаўсюджвалася толькi на трапераў, а не на фермераў. Дзюкэн рэдка крэдытаваў фермераў, хоць, вядома, былi i выключэннi. З дробнымi фермерамi i здольшчыкамi ён практыкаваў абмен сваiх тавараў на iхнiя прадукты. Менавы гандаль аджыў свой век яшчэ калi быў жывы яго дзед, а бацька гандляваў за наяўныя. Але Пiт атрымаў краму, калi ў ёй не было нi абароту, нi наяўных, словам - нiчога. Яго бацька - скупаваты французскi буржуа - славiўся сваёй чыста брэтонскай, капеечнай ашчаднасцю. На той час, як ён памёр, пахiснулася рэпутацыя нават Дзюкэнаў. Але яго сын вярнуўся з другой сусветнай вайны з маленькiмi чорнымi вусамi, цвярозай камерцыйнай ацэнкай блiжняга i дзелавой кемнасцю, якую выхавала ў iм пасада сержанта па гаспадарчай частцы. Ён пачаў гандляваць усiм i з усiмi, беручы на сябе як мага больш прадстаўнiцтва i заводзячы як мага больш новых сувязей; гандляваў справядлiва, калi даводзiлася быць сумленным; гандляваў несправядлiва, калi гэта абяцала выгаду i нiчым не пагражала, нават стратай добрага iмiджу.
|< Пред. 36 37 38 39 40 След. >|