Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
39 из 256
Ён быў добры крамнiк, i яго маленькая крама стала своеасаблiвым цёплым, утульным i добра забяспечаным клубам для ўсяго Сент-Элена, дзверы якога былi адчынены i для адносна багатага i для параўнальна беднага клiента, чые патрэбы абслугоўвалiся Пiтам тым больш ахвотна, што гэта давала яму добры прыбытак i прывольнае жыццё. Пiт быў сама ўдачлiвым чалавекам ва ўсiм Сент-Элене.
- Што, Сэм табе што-небудзь вiнен? - спытаў Рой.
- Толькi пару даляраў, якiя ён пазычыў у жнiўнi, - адказаў Пiт. - Мне вельмi не падабаецца ўся гэтая гiсторыя з продажам свiннi, але калi б не я, яе купiў бы нехта iншы, а я даў яму добрую цану.
Рой разумеў гэта.
- Вазьмi тое, што ён павiнен табе, з пушных грошай, але больш не пазычай яму.
- Добра, Рой, - твар Дзюкэна зрабiўся заклапочаным. - Скажы, Рой, ты не збiраешся застацца з iм у горадзе? Ён казаў, што будзе цябе пра гэта прасiць.
- Я яшчэ не ведаю, - сказаў Рой, - але ты ўсё ж адкладзi мне ўсё неабходнае на зiму. Калi правiянт мне не спатрэбiцца, я табе скажу.
- А цi чуў ты, што Эндзi Эндрус блукае недзе тут блiзка? - сказаў Дзюкэн. Па-сутнасцi гэта было не пытанне, а папярэджанне.
Рой нiяк не адгукнуўся на гэта, на адваротным баку рэкламнага праспекта ўнiвермага ў Таронта ён склаў спiс таго, што яму патрэбна на зiму, i аддаў яго Дзюкэну. Затым яны разам прайшлi па краме, адзначаючы тыя ласункi i прысмакi, пра якiя не ўспомнiў Рой. Тут ён дадаў да заказу сушаных фруктаў, кансерваванай вiшнi, паштэту, яшчэ некалькi слоiкаў джэму i два пакеты мятных ледзянцоў як сама выгадных цукерак.
|< Пред. 37 38 39 40 41 След. >|