Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
40 из 256
Рой памераў кароткiя гумовыя боты. У лесе яны былi не надта выгодныя, але ён купiў iх i паклаў на самае дно мяшка. Мяшок ён пакiнуў прадаўшчыцы, якая выконвала заказ, i нагадаў ёй, што шэсць дзесяткаў яек трэба пакласцi разам з хлебам абавязкова зверху, а масла ў бляшанках - на самы нiз, разам з ботамi. Яны вярнулiся ў ранейшы пакой, дзе Пiт Дзюкэн налiў Рою вялiкую шклянку Блэк-энд-Блю, хлебнай гарэлкi шатландскага рэцэпту, дзевяностаградуснай, як значылася на бутэльцы. Гэтая шклянка, якую падносiў Дзюкэн, заўсёды была першай пасля вяртання Роя з лесу. Затым былi i iншыя, але нiводная не была такой смачнай, нават другая, якая выпiвалася адразу за першай.
- Ого, нiбыта плугам пераварочвае ўсяго, - сказаў Рой. Яго адразу забрала, ён пачырванеў, i вочы ў яго заблiшчалi.
- Хочаш пару бутэлек у твой мяшок?
- Не, - адказаў Рой. Яму было цяжка адмаўляцца. Але пакуль яшчэ ён цвярозы, не хацелася браць з сабой у лес гарэлку, хоць для большасцi трапераў гэта было звыклай з'явай. - Зрэшты, адну бутэльку пакладзi ў дарогу, папрасiў ён.
- Я i сам думаю выйсцi на паляванне, блiжэй да Каляд. У вярхоўях рэчкi Ўiп-о-Ўiл, - сказаў Дзюкэн. - Паеду на сабаках. - Як i кожны жыхар Сент-Элена, Дзюкэн выпраўляўся на паляванне, як толькi з'яўлялася магчымасць, але Рою заўсёды здавалася, што ён крыху выхваляецца сваiмi лайкамi, адкормленымi сабакамi, якiя грызлiся i падвывалi недзе за крамай.
|< Пред. 38 39 40 41 42 След. >|