Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
42 из 256
Яны зайшлi ў маленькi квадратны пакой, сцены якога былi завешаны аб'явамi, плакатамi, календарамi, пукамi наколатых папер i картамi. На сасновым стале ляжалi карты, некалькi скурак норкi i адна бабровая, пасткi, патроны, компас, бiнокль, а пад сталом стаялi два чучалы лiсы. Iнспектар усеўся афiцыйна, за канторку, паставiўшы сваё плеценае крэсла так, каб можна было назiраць за Роем. Рой жа ўжо сцiшыўся. Гэта былi ўладаннi iнспектара, яго прыгнятала маса папер, канторка з адкiдной дошкай, чатыры цi пяць тоўстых квiтанцыйных кнiг, горы бланкаў паляўнiчых пасведчанняў, прыскрыначкi стала, запоўненыя пiсьмамi, цыркулярамi, паведамленнямi, пастановамi, бюлетэнямi, загадамi, вымовамi, справаздачамi. Толькi тут, у канторы, Рой па-сапраўднаму адчуваў вялiзную адмiнiстрацыйную машынў, якую ўвасабляў iнспектар сваёй масiўнай персонай. Рой аддаў iнспектару пяць даляраў за паляўнiчы дазвол на год.
- Як палявалася гэтым сезонам? - спытаў iнспектар, падпiсаў квiтанцыю i падаў яе Рою разам з жэтонам i маленькай зялёнай кнiжачкай, экземплярам "Дадаткаў да Закона пра Паляванне i Лоўлю Рыбы 1946 года".
- Норму вылавiў.
- А каму прадалi?
- Пiту Дзюкэну.
- Пушнiна першагатунковая?
Рой кiўнуў.
- Ёсць што-небудзь выключнае?
- Няма.
Iнспектар задаў яшчэ некалькi пытанняў пра звера: многа яго цi мала, неспакойны ён цi даверлiвы, цi няма слядоў ваўка, рысi, мядзведзя i iншых драпежнiкаў, мышэй, лемiнга, а таксама зайца i iншай дзiчыны. У Роя на ўсё быў гатовы адказ. Iнспектар слухаў яго ўважлiва i ўслухоўваўся не толькi ў звесткi, але i ў ацэнкi самога Роя.
|< Пред. 40 41 42 43 44 След. >|