Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 11 из 453

Рукі як, быццам не дужаспрацаваныя, але ўсё ж.

Мар'ян сербануў яшчэ раз.

— І просіць: ці не дазволіце зірнуць? І такая ў яго голасе пачцівасць, такая непадробная павага да сапраўднай вучонасці, так хвалюецца — аж чырванее, — што я дазволіў. Гартае як чалавек. Нават занадта асцярожна. За верхні рог старонкі. Прыглядаўся. Ледзь не чытаў некаторае. Прыемна было, што ёсць людзі, якія хаця й не ведаюць, а цікавяцца, любяць.

Ён сядзеў на тахце, на стракатай лельчыцкай посцілцы, і ў паўцемры вадка блішчалі ягоныя вочы. Каву ён дапіў. Пальцамі ўзяў у замок сваё вузкае і моцнае калена.

— І вось тут першае, што мне не спадабалася. «І дзе ж вы гэта дасталі?» — «На гары ў аднаго сярод непатрэбных кніг знайшоў». — «І няўжо гэта прадаюць і купляюць? І вы, можа, прадалі б?» — «Я шукаю… Не шкадую ні вушэй, ні вачэй, ні ног. Купляць такія рэчы ў мяне купіла няма. А прадаваць — так-сама не прадаю. Пасля маёй смерці ўсе гэтыя рэчы, за выключэннем некаторых, пойдуць музею майго роднага гарадка». — «А-а», — і нейкая такая скутасць у яго рухах. «То чаго б цяпер не прадаць?» Дый пайшоў… Дай — цыгарэту.

— Шкодна табе.

— Парашковае малако піць шкодна… Не спадабаўся ён мне пад канец… Быццам здаровы нейкі звер з металічным зубам абнюхаў усё, разведаў дый пайшоў… Трэ было б усё гэта ўжо зараз аддаць. Ды не магу. Дасюль не мог. Вышэй сіл было жывому разлучыцца з гэтым. Ты памятаеш, як я ўсё гэта збіраў.

|< Пред. 9 10 11 12 13 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]