Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 110 из 453

Памятаеш, як ты справу Дастаеўскай-Карловіч аднаўляў ды разблытваў? Толькі для цікавасці мне расказваў. І тут тое ж. Ну, лагічна, калі хочаш, будзем абдумваць разам. Гімнастыка для мазгоў. Ну, хіба юрыдычную параду Шчука можа даць, дый то. Ты пра юрыспрудэнцыю таго часу больш ведаеш. Права страшэнна змяняецца. І разблытвай сам. То і тут плавай сам. Не шукай дапамогі. Тут дай бог Шчуку са сваімі дакументамі ды знаходкамі справіцца.

Падліў мне:

— Цікавая для цябе штука. Проста «востраў скарбаў». А як наконт тых кропак? Ну, 9с, 20в… Няўжо і вылічальная машына тут нічога не зрабіла б?

— А што яна зробіць? Прасцейшы прыклад — «Вова-дурань» 1 н, 1 д і г.д. Перабрала варыянты выдала, дый чамусьці па-расейску: «На дурь, Вова». Я не магу іх, варыянты, перабраць, ну і ў яе такая самая логіка. Ды ў чалавека і ўвогуле гэты працэс лепшы, толькі што ідзе больш павольна.

— Мала суцяшае, — сказаў Хілінскі.

— Яна выдасць усе варыянты, што маюць хаця нейкі сэнс, сотні тысяч, але выбар зрабіць не здолее. У яе фармальная логіка. Таму чалавек загадзя і адмаўляецца ад такіх задач.

— Ясна, — сказаў Хілінскі, — значыць, свядомае прызнанне разумовага банкруцтва. Непераможнасці зведаць.

— Глупства, — сказаў я. — Адмаўленне загадзя — не сведчанне бяссілля чалавечай логікі. Чалавек можа зрабіць правільную выснову на падставе далёка няпоўнай інфармацыі. І можа загадзя прадбачыць, што ніякая інфармацыя не дасць магчымасці зрабіць вывад.

|< Пред. 108 109 110 111 112 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]